У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Купер.
Гэры Купер (англ.: Gary Cooper, поўнае імя Frank James Cooper, 7 мая 1901 — 13 мая 1961) — амерыканскі акцёр
, сыграў у сотні фільмаў, атрымаў два «Оскара» за лепшую мужчынскую ролю (1941, 1952) і ганаровы «Оскар» за агульны ўклад у развіццё амерыканскага кіно (1961).
У Галівудзе хадзілі плёткі пра яго шматлікія раманы. Пазнаёміўся з Веранікай «Рокі» Бэлф, маладзейшай за яго на 12 гадоў, якая стала яго жонкай. У іх нарадзілася дачка Марыя. У 1946—1947 гадах ён вярнуўся да часовых раманаў з актрысамі на здымачнай пляцоўцы. У 1951 годзе ён развёўся з жонкай. Роля шэрыфа Уіла Кэйна ў фільме «Роўна ў поўдзень» і прынесла яму «Залаты Глобус» і «Оскар». Купер валодаў незвычайнай рысай праецыраваць якасці сваёй асобы на герояў, якіх іграў, а таму быў акцёрам, які пакарыў многіх сваёй натуральнасцю. У 1953 годзе разам з дачкой падарожнічаў па Еўропе, наведаў Ватыкан. 9 красавіка 1959 прыняў хрост у касцёле ў Беверлі Хілс. У 1961 годзе захварэў на рак прастаты, памёр 13 мая 1961 года.[4]