wd wp Пошук:

Гусіная цыбуля пакрывальцавая

Гусіная цыбуля пакрывальцавая, Гусіная цыбуля з пакрывалам[3] (Gagea spathacea) — травяністая расліна сямейства лілейных.

Апісанне

Эфемероідная цыбульная расліна вышынёй 6-20 см. Цыбуліны дзве, адна з іх буйная. Два прыкаранёвыя лісты дудкаватыя, вузкалінейныя, значна вышэйшыя за сцябло. Падсуквеццевы ліст прадаўгавата-ланцэтны, уверсе звужаны і сцягнуты ў каўпачок, прыблізна роўны суквеццю. Кветкі лімонна-жоўтыя, сабраны па 2-4 у парасонападобнае суквецце. Звонку долі калякветніка зеленаватыя. Плод — каробачка.

Арэал

Рэліктавы субатлантычны паўночнаеўрапейскі від. Пашырэнне: Скандынавія, Сярэдняя і Атлантычная Еўропа, заходнія раёны Украіны, Калінінградскай вобласці Расіі, Літва і Латвія;[4] на Беларусі — у ізаляваным лакалітэце за паўднёва-ўсходняй мяжой арэала (Мазырскі і Гомельскі раёны). Месцы росту — цяністыя чорнаальховыя і грабава-чорнаальховыя лясы, хмызнякі. Расце невялікімі групамі.

Размнажэнне

Цвіце ў красавіку—маі. Размнажаецца вегетатыўна і насеннем.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 56. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Meusel, 1965

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Лілейныя
Катэгорыя·Флора Еўропы