Густаў Штрэземан (ням.: Gustav Stresemann; 10 мая 1878, Берлін, Германія — 3 кастрычніка 1929, Берлін, Германія) — нямецкі палітык (Нямецкая народная партыя), рэйхсканцлер і міністр замежных спраў Веймарскай рэспублікі.
Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1926) (разам з Арыстыдам Брыянам) за заключэнне Лакарнскіх пагадненняў, якія гарантавалі пасляваенныя мяжы ў Заходняй Еўропе.