Густаў Адлерфельт (шведск.: Gustaf Adlerfelt; 1671—9 ліпеня 1709, Палтава) — шведскі прыдворны.
Вучыўся ва ўніверсітэтах Упсалы (Швецыя), Гале (Германія), падарожнічаў па краінах Еўропы. З 1700 года горфюнкер, з 1701 года пры двары Карла XII, суправаджаў яго ў паходах. Удзельнік Паўночнай вайны 1700—1721. Загінуў у баі пад Палтавай. Вёў дзённік ваенных дзеянняў, у тым ліку на тэрыторыі сучаснай Беларусі, дапаўняў яго афіцыйнымі дакументамі, іншымі крыніцамі. Часткова надрукаваны (ананімна) у 1707 годзе ў Гамбургу, дапрацаваны сынам, выдадзены на французскай, англійскай і нямецкай мовах (1740—1742); у арыгінале выдадзены ў 1919 годзе.