wd wp Пошук:

Гусаркаўскі сельсавет

Гуса́ркаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Гусарка.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Гусаркаўскі (Гусарскі) сельсавет у складзе Клімавіцкага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года сельсавет у Клімавіцкім раёне Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Клімавіцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 11 красавіка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Судзілаўскага сельсавета (4 населеныя пункты: Краснае, Пожар, Рэкта і Чэпелькі)[1]. 25 лістапада 2009 года скасавана вёска Пожар[2]. 23 снежня 2009 года ў склад сельсавета перададзены вёскі Круглае і Хацень, якія знаходзіліся ў падпарадкаванні Клімавіцкага раённага выканаўчага камітэта[3]. 21 снежня 2011 года да сельсавета далучана частка скасаванага Лазовіцкага сельсавета (3 населеныя пункты: вёскі Азерцы, Востраў і Паўлавічы)[4].

Склад

У склад сельсавета ўваходзяць 17 населеных пунктаў (2015 г.):

Населены пункт Статус Насельніцтва Гаспадаркі
Азерцывёска55
Бліунгвёска138
Бухоўкавёска77
Востраўвёска11
Гусаркавёска5828
Ерашоўкавёска1910
Зімніцывёска54
Зялёны Клінвёска3717
Канахоўкавёска7632
Круглаевёска2213
Паўлавічывёска282112
Рэктавёска96
Селішчавёска3521
Свірэльвёска6232
Свішчававёска4522
Хаценьвёска412141
Чэпельківёска73
Крыніца: Клімавіцкі райвыканкам[5]

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (13 населеных пунктаў) — 443 чалавекі[6], з іх 95,9 % — беларусы, 4,1 % — рускія[7]. Станам на 2015 год насельніцтва Гусаркаўскага сельсавета складала 1095 чалавек, на 1 студзеня 2021 года — 844 чалавекі.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  2. Решение Климовичского районного Совета депутатов от 25 ноября 2009 г. № 19-7 Об упразднении сельских населенных пунктов Галичского, Гусарковского и Милославичского сельсоветов
  3. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  4. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 21 декабря 2011 г. № 13-9 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  5. Гусарковский сельсовет
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гусаркаўскі сельсавет
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат