wd wp Пошук:

Гуманітарна-эканамічная акадэмія ў Лодзі

Гуманітарна-эканамічная акадэмія ў Лодзі (польск.: Akademia Humanistyczno-Ekonomiczna w Łodzi) — польская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Лодзі.

Вучэльня займае 5-е месца ў Польшчы сярод недзяржаўных ВНУ з магістратурай у рэйтынгу выдання «Rzeczpospolita» і 85-е месца ў агульным рэйтынгу ўсіх ВНУ Польшчы (май 2009 года). У 2007 годзе ў аналагічным рэйтынгу ўсіх універсітэтаў Польшчы акадэмія займала 76-е месца.

Агульная характарыстыка

Акадэмія мае статус недзяржаўнай вышэйшай навучальнай установы з 1993 года (запіс у рэестры міністэрства народнай адукацыі пад № 30 зроблены 5 кастрычніка 1993 года). У першы 1994/1995 навучальны год вучэльняй было прынята 150 абітурыентаў. Праз тры гады ў ёй ужо налічвалася каля тысячы студэнтаў. У 2000/2001 годзе тут вучылася амаль 11 тысяч студэнтаў і слухачоў. У гэтым жа годзе вучэльня атрымала права выдаваць дыпломы магістра педагогікі. Чарговы навучальны год пачаўся з атрымання права прысвойваць ступені магістра менеджменту і маркетынгу і бакалаўра паліталогіі. Вясной 2002 года было атрымала права весці навучанне ў магістратуры ў галіне інфарматыкі. З 2003 года вучэльня была ўпаўнаважана праводзіць навучанне па дзесяці магістарскіх, бакалаўрскіх і інжынерных спецыяльнасцях і ў аспірантуры. У 2007 годзе яна атрымала права прысвойваць доктарскія ступені па інфарматыцы, мовазнаўству і мастацтву. 1 красавіка 2009 года вучэльня атрымала сучасную назву.

Структура

Факультэты і спецыяльнасці

Філіялы

Іншыя падраздзяленні

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1993 годзе