wd wp Пошук:

Гуанін

Гуані́н (2-аміна-6-оксіпурын) — пурынавая аснова, якая ёсць ва ўсіх жывых клетках у саставе нуклеінавых кіслот (ДНК і РНК). Структурны кампанент нізкамалекулярных каферментаў, зыходнае рэчыва пры біясінтэзе птэрынаў, рыбафлавіну, фоліевай кіслаты.

Нуклеатыд гуаніну ўдзельнічае ў сінтэзе бялку, актывацыі тлушчавых кіслот, цыкле трыкарбонавых кіслот, глюканеагенезе.

У значнай колькасці знаходзіцца ў экскрэментах павукападобных і птушак (адкрыты ў складзе гуана, адсюль назва), у лусцы і скуры рыб (вапнавае злучэнне гуаніну надае лусцы рыб характэрны бляск), паўзуноў і земнаводных.

Пры дэзамінаванні адэназіндэзаміназай гуанін пераўтвараецаа ў ксанцін.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пурыны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара