wd wp Пошук:

Грэчаская салата

Грэчаская салата (ж.р.), у арыгінале салата Харыятыкі (грэч.: χωριάτικη σαλάτα – сялянская салата) — грэчаская салата з таматаў, агуркоў, феты, шалоту і маслін, запраўленая аліўкавым алеем з соллю, чорным перцам, мацядрушкай. Ключавы кампанент салаты – фета, традыцыйны грэчаскі сыр з авечага ці казінага малака. Падчас посту замест феты ужываюць соевы сыр тофу. Часта ў салату дадаюць салодкі перац, радзей — каперсы або анчоусы. У англамоўных краінах у рэцэпт заўсёды ўключаюць ліставую салату, звычайна — цыбулю ці салодкі перац; часам дадаюць і іншыя інгрэдыенты. У самой Грэцыі такія варыянты амаль не сустракаюцца. Салату гатуюць з буйна пасечанай, а не здробленай гародніны.

Грэчаская салата

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Салаты
Катэгорыя·Грэчаская кухня
Катэгорыя·Стравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі