wd wp Пошук:

Грэгары Колбер

Грэгары Колбер (англ.: Gregory Colbert; нар. 1960, Таронта, Канада) — канадскі кінематаграфіст і фатограф, вядомы галоўным чынам як стваральнік выстаўкі мастацкіх фатаздымкаў і фільмаў «Попел і снег» (англ.: Ashes and Snow), якая дэманструецца ў «Вандроўным музеі» (англ.: Nomadic Museum).

Творчасць

Першая выстаўка Грэгары Колбера «Хвалі часу» (англ.: Timewaves) адкрылася ў 1992 г. у музеі Элізэ ў Швейцарыі, дзе атрымала шырокія і пахвальныя водгукі крытыкі. На працягу наступных дзесяці гадоў Колбер не выстаўляў сваіх прац, не арганізоўваў публічнага паказу сваіх фільмаў, прысвяціўшы сябе вандраванням у Індыю, Бірму, Шры-Ланку і Егіпет, на Дамініку, у Эфіопію і Кенію, на востраў Тонга, у Намібію і ў Антарктыку, дзе праводзілася кіно- і фотаздыманне адносін і ўзаемадзеяння людзей і жывёл. З 1992 г. Грэгары Колбер арганізаваў больш за 60 такіх экспедыцый, дзе працаваў з больш за 130 відам жывёл. У яго фільмах і на яго фатаздымках — сланы, кіты, лямантыны, святы ібіс, індыйскія жураўлі, каралеўскія арлы, крэчаты, пярэстыя птушкі-насарогі, гепарды, леапарды, афрыканскія дзікія сабакі, каракалы, бабуіны, антылёпы-каны, сурыкаты, гібоны, арангутангі і саланаводныя кракадзілы. У ліку персанажаў яго фільмаў — бірманскія манахі, якая кружацца ў экстатычным танцы дэрвішаў, людзі з племя Сан, з іншых плямёнаў першабытнікаў, якія абітаюць ва ўсіх краёх свету.

«Попел і снег»

У 2002 годзе Колбер прэзентаваў сваю работу «Попел і снег» у Венецыі. У рэцэнзіі, апублікаванай газетай «The Globe and Mail» ад 9 красавіка 2002 года адзначалася: «Колбер адкрыў нашым поглядам «Попел і снег» — выстаўку фатаздымкаў і выяваў, беспрэцэдэнтную па сваім ахопе і маштабе. Выстаўка займае 12 600 квадратных метраў і лічыцца адной з найвялікшых экспазіцый работ аднаго аўтара ў гісторыі Еўропы»[1].

Зноскі

  1. The Globe and Mail: Canadian artist Gregory Colbert’s photographs are the subject of a giant exhibit in Venice. And you probably haven’t heard of him, writes SIMON HOUPT (2002–)(нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 мая 2012. Праверана 15 студзеня 2022.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Таронта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1960 годзе
Катэгорыя·Кінарэжысёры Канады
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Фатографы Канады
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы