Гры́чына[1] (трансліт.: Hryčyna, руск.: Гричино) — аграгарадок (да 20.12.2006 — вёска[2]) у Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Фаніпальскага сельсавета.
Знаходзіцца за 18 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад Дзяржынска, за 25 км ад Мінска, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Фаніпаль[3].
У аграгарадку дзейнічаюць класы баяна і фартэпіяна ДУА «Фаніпальская дзіцячая школа мастацтваў»[4].
У 1924—1954 гадах цэнтр Грычынскага сельсавета.
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх