wd wp Пошук:

Грыцук вялікі

Вераценнік вялікі ці Грыцук вялікі (Limosa limosa) — буйны кулік з сямейства бакасавых. Народныя назвы: крыцук, грута, грыта, не́цяг[1]. Гняздуе ў вільготных нізінах і забалочаных ландшафтах ад Ісландыі да Далёкага Усходу. Раён зімовак вельмі шырокі — Заходняя і Паўднёвая Еўропа, Афрыка, Паўднёвая і Паўднёва-Усходняя Азія, Аўстралія.

Знешні выгляд

Буйны элегантны кулік з адносна маленькай галавой, доўгай дзюбай і доўгімі нагамі. Памерамі параўнальны з сярэднім кулонам (Numenius phaeopus), аднак мае больш ладны целасклад. Даўжыня 36—44 см, размах крылаў 70—82 см, маса 160—500 г., самцы ў сярэднім крыху драбнейшыя самак (у сярэднім 280 і 340 г адпаведна) і маюць больш кароткую дзюбу.

Апярэнне спіны рыжавата-бурае, стракатае, галавы і грудзей — ржава-рыжае. Бакі белыя з папярочнымі бурымі і рыжымі палосамі. Бруха белае, хвост чорны з белай асновай. На крылах белая палоса. Ногі чорныя.

Пашырэнне

Арэал: Ісландыя, лакальна Заходняя Еўропа і ад Цэнтральнай і Усходняй Еўропы паласой праз Азію да Сахаліна і Камчаткі. Насяляе вільготныя лугі і балоты з купінамі асакі, вільготныя тарфянікі, травяністыя берагі азёр, прыгнечаныя стэпы. Пранікае на сельгастэрыторыі (асабліва на пашы, лугі, вільготныя палі).

Пералёты від. Месцы зімовак: у Еўропе — міжземнаморскія краіны, Малая Азія, Месапатамія, Паўднёва-Усходняя Азія, Філіпіны, Малайскі архіпелаг, Аўстралія, Паўночная і Экватарыяльная Афрыка.

На Беларусі нешматлікі, але яшчэ месцамі звычайны пералётны і транзітна мігрыруючы від.

Асаблівасці біялогіі

Гняздо ў неглыбокай ямцы на выступаючай з вады купіне траў і асок або на культурных лугах на сухіх месцах, часта пад кустом, з бакоў пад прыкрыццем раслін. Чашападобнае, з невялікай колькасці лістоў асок, сцёблаў хвашчу, лісця або іншай расліннасці. У выключных выпадках гнёзды размяшчае на плыткай вадзе (глыбінёй 10 — 20 см), і яны ў выглядзе стажка са шчыльна ўкладзенага матэрыялу.

Яйка

Яйкі (3-4, часам 5), авальныя або грушападобныя, аліўкава-зеленаватыя, аліўкава-бурыя альбо аліўкава-жоўтыя, часам цёмна-карычневыя. Глыбокія плямкі шэравата-карычневыя, паверхневыя – (даволі вялікія) карычневыя альбо аліўкава-карычневыя, звычайна іх крыху больш на шырокім канцы.

Падвіды

Мае 3 падвіды:

Ахова

У Міжнароднай Чырвонай кнізе, у сувязі з памяншэннем прыдатных для размнажэння тэрыторый, мае статус віду, блізкага да пераходу ў групу пагражальных (катэгорыя NT).

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — С. 436. — 575 с. — 10 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Бакасавыя
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum