wd wp Пошук:

Група армій Эрцгерцага Карла

Група армій Эрцгерцага Карла (ням.: Heeresgruppe Erzherzog Karl) — воінскае аб’яднанне сухапутных сілаў Аўстра-Венгрыі падчас Першай сусветнай вайны, якая дзейнічала на Усходнім фронце, напачатку супраць Расійскай імперыі, а пад канец супраць Румыніі. Яе камандуючым быў эрцгерцаг Карл.

Гісторыя

Група армій была створана ў чэрвені 1916 пад камандаваннем эрцгерцаг Карла дзеля таго, каб спыніць расійскае прасоўванне пасля Брусілаўскага прарыва. Новая група войскаў займала фронт, які цягнуўся з паўднёвага захаду ад Бродаў да Букавіны і вяла барацьбу супраць Рускай імператарскай арміі, і таму яна лічылася важнай часткай Усходняга фронту[1].

Склад

Зноскі

  1. H. H. von Mellenthin (1916). The Situation on the Three Fronts. Артыкул New York Times.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Арміі Аўстра-Венгрыі ў Першай сусветнай вайне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі