wd wp Пошук:

Група Шанько

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шанько. Іван Шанько — былы савецкі маёр[1] (паводле некаторых крыніцаў лейтэнант),[2] палкоўнік[1][2][3] (паводле некаторых крыніцаў падпалкоўнік)[4] і камандзір Беларускай Народнай Партызанкі, забіты падчас перамоваў з палкоўнікам-дыверсантам Ліньковым у 1943 годзе.

Гісторыя

У 1942 годзе на Палессі, дзякуючы грамадоўцам, удалося аб’яднаць некалькі дзясяткаў патрыятычных атрадаў і суполак у Беларускую Народную Партызанку, галоўны штаб якой ачоліў былы савецкі афіцэр Іван Шанько, камандзір аддзела з Ружаншчыны.

У 1943 Рыгор Лінькоў, пры дапамозе Язэпа Урбановіча, які не падазраваў пра намеры НКУСаўца, з’явіўся са сваімі дэсантнікамі ў раён размяшчэння штаба палкоўніка Івана Шанька і запрасіў яго на перамовы аб пастаўках савецкае зброі. Шанько на гэтую прапанову пагадзіўся.

Верыў Шанько Лінькову і з-за пасярэдніцтва ў перамовах Урбановіча, якога ведалі як былога вучня Віленскай беларускай гімназіі і беларускага патрыёта, хоць і камуніста.

Сустрэча павінная была адбыцца ў Ружанскай пушчы, у лесе, і з кожнага боку, акрамя камандзіра, павінен быў быць яшчэ адзін чалавек. Іван Шанько з’явіўся на ўмоўленае месца ў суправодзе толькі аднаго ад’ютанта — Мікалая Скрундзя. Лінькоў прыбыў з двума дэсантнікамі, што было парушэннем папярэдняй умовы. Ён запрапанаваў Шаньку пагаварыць сам на сам, адыйшоўшы ад сваіх людзей на некалькі дзясяткаў метраў.

Паводле Якуба Харэўскага, які грунтуецца на словах Скрундзя, Лінькоў бесцырымонна зажадаў, каб Шанько падпарадкаваўся яму, як былы савецкі маёр і падпарадкаваў яму атрады. За гэтае прапанаваў яму пасаду свайго памочніка ў кіраўніцтве партызанскім рухам Палесся, вызначаючы сябе як кіраўніка гэтага руху. Калі Шанько адказаў яму, што ні ён асабіста, ні Беларускі партызанскі рух яму, як высланьніку СССР не падпарадкуецца, Лінькоў выхапіў наган і стрэліў у грудзі палкоўніка Шанька.

Ад’ютант Мікалай Скрундзь быў стэрарызаваны НКУСаўцамі і змушаны прыбыць разам з імі ў лагер атрада Шанька і абвесціць, што атаман паляцеў у Маскву на самалёце на перамовы аб зброі, а часовае камандаванне нібыта перадаў аднаму з падстаўленых Ліньковым НКУСаўцаўцаў. Паводле іншай версіі, сам Лінькоў заявіў, што заменіць палкоўніка Шанька.

У культуры

Зноскі

  1. 1 2 http://jivebelarus.net/history/new-history/belarusian-partizans.html?page=6
  2. 1 2 https://nn.by/?c=ar&i=93126
  3. https://nn.by/?c=ar&i=93090
  4. http://slounik.org/154962.html
  5. https://www.svaboda.org/a/797277.html

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·1943 год у Беларусі
Катэгорыя·Гісторыя Пружанскага раёна
Катэгорыя·Зніклі ў 1943 годзе
Катэгорыя·Беларуская Народная Партызанка