wd wp Пошук:

Групавая скорасць

Групава́я ско́расць хваль — скорасць руху групы або цуга хваль, якія ўтвараюць у кожны момант часу лакалізаваны ў прасторы хвалевы пакет.

Прыбліжана характарызуе распаўсюджанне негарманічных хваль. Пры адсутнасці паглынання групавая скорасць роўная скорасці пераносу энергіі хвалі (скорасці перадачы сігналу).

Групавая скорасць u звязана з фазавай скорасцю v формулай Рэлея:

u

v −

d v

d λ

,

{\displaystyle u=v-{\frac {dv}{d\lambda }},}

\{\displaystyle u=v-\{\frac \{dv\}\{d\lambda \}\},\} дзе λ — даўжыня хвалі.

Калі дысперсія хваль адсутнічае, г.зн.

d v

d λ

= 0 ,

{\displaystyle {\frac {dv}{d\lambda }}=0,}

\{\displaystyle \{\frac \{dv\}\{d\lambda \}\}=0,\} групавая скорасць раўняецца фазавай.

Групавую скорасць выкарыстоўваюць пры вымярэнні далёкасці ў гідра- і радыёлакацыі, пры зандзіраванні атмасферы, у сістэмах кіравання касмічнымі аб’ектамі і інш.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Тэорыя хваль
Катэгорыя·Скорасць
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара