wd wp Пошук:

Гран-пры Сінгапура

Гран-Пры Сінгапура - гонка ў календары Чэмпіянату Свету па Формуле-1. Гран-пры праходзіць у Сінгапуры на Marina Bay Street Circuit, трасе, якая праходзіць па гарадскіх вуліцах горада. Гонка стала першай сярод усіх гран-пры, якая праводзілася пры штучным асвятленні ноччу. Таксама траса з’яўляецца першай гарадской трасай Формулы-1 у Азіі. Першым пераможцам Гран-Пры Сінгапура быў іспанскі пілот каманды Renault F1 Фернанда Алонса.

Гісторыя

Вытокі

Упершыню гран-пры быў праведзены ў 1961 годзе пад назвай Orient Year Grand Prix. У наступны год гонка атрымала назву Гран-Пры Малайзіі, бо Сінгапур з’яўляўся адным са Штатаў Малайзіі. Пасля 1965 года, калі Сінгапур атрымаў незалежнасць, гонка атрымала сваю цяперашнюю назву. Заезды праводзіліся па вуліцах горада, што выклікала шмат нязручнасцей для жыхароў і муніцыпалітэту. Па гэтых прычынах, у 1973 годзе правядзенне Гран-Пры Сінгапура было спынена.

Формула-1

Від на трасу Marina Bay Street Circuit ноччу

У лістападзе 2007 года Урад Сінгапура пры падтрымцы Сінгапурскага Агенцтва па Турызму і тэлекамунікацыйнай кампаніі SingTel падпісалі дамоўленасць з босам Формулы-1 Берні Эклстоўнам аб аднаўленні гран-пры і ўключэнні яго ў афіцыйны каляндар Формулы-1 з 2008 года. Усе 110.000 квіткоў былі распрададзены на першы гран-пры пасля аднаўлення. Гран-пры Сінгапура стаў 15 этапам чэмпіянату 2008 года, першым этапам, які праводзіўся ноччу пры штучным асвятленні. Гэта было зроблена для павялічэння тэлеаўдыторыі за кошт еўрапейскіх тэлегледачоў, якія атрымалі магчымасць сачыць за гонкай у больш зручны час. Гонка была выйграна пілотам каманды Renault F1 Фернанда Алонса, чыя перамога была, як потым высветлілася, спланавана з дапамогай махлярства з боку боса каманды Флавіа Брыаторэ і другога пілота каманды Нельсана Піке-малодшага.

За выключэннем дробных змен у паваротах 1, 2, 3 і 10 дзеля павелічэння верагоднасці абгонаў, профіль трасы амаль што не змяняўся.

Пераможцы

Ружовым пазначаны гонкі, якія не праводзіліся пад эгідай Формулы-1

Год Пілот Канструктар Клас Траса Афіцыйныя вынікі
2018 Льюіс Хэмілтан Mercedes Формула-1 Marina Bay Справаздача
2017 Льюіс Хэмілтан Mercedes Формула-1 Справаздача
2016 Ніка Росберг Mercedes Формула-1 Справаздача
2015 Себасцьян Фетэль Ferrari Формула-1 Справаздача
2014 Льюіс Хэмілтан Mercedes Формула-1 Справаздача(руск.) бел.
2013 Себасцьян Фетэль Red Bull-Renault Формула-1 Справаздача(руск.) бел.
2012 Себасцьян Фетэль Red Bull-Renault Формула-1 Справаздача(руск.) бел.
2011 Себасцьян Фетэль Red Bull-Renault Формула-1 Справаздача(руск.) бел.
2010 Фернанда Алонса Ferrari Формула-1 Справаздача(руск.) бел.
2009 Льюіс Хэмілтан McLaren-Mercedes Формула-1 Справаздача(руск.) бел.
2008 Фернанда Алонса Renault Формула-1 Справаздача(руск.) бел.
2007
-
1974
Не праводзілася
1973 Верн Шаппэн March-Hart Формула Libre Thomson Road
1972 Макс Сцюарт Mildren–Waggott Формула Libre
1971 Грэм Лоўрэнс Brabham-Ford Формула Libre
1970 Грэм Лоўрэнс Ferrari Формула Libre
1969 Грэм Лоўрэнс McLaren-Ford Формула Libre
1968 Гэрры Купер ElfinFord Формула Libre
1967 Родні Сіо MerlynFord Формула Libre
1966 Лі Хан Сенг Lotus-Ford Формула Libre

Спонсары

Ад самага пачатку Гран-Пры ў 2008 годзе і да гэтага часу асноўным спонсарам з’яўляецца мясцовая тэлекамунікацыйная кампанія SingTel. Гонка мае афіцыйную назву SingTel Singapore Grand Prix.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Гран-пры Формулы-1