wd wp Пошук:

Гран-пры Бахрэйна

Гран-пры Бахрэйна
Міжнародны аўтадром Бахрэйна
Месца правядзення Бахрэйн, Захір
Кругоў 57
Даўжыня круга 5412 м
Даўжыня гонкі 308.238 м
Больш за ўсё перамог у Гран-пры:
Пілот Льюіс Хэмілтан (5)
Каманда Ferrari (7)
Апошняя гонка (2022):
Поўл-пазіцыя
Шарль Леклер Ferrari 1:30.558
Пераможца
Шарль Леклер Ferrari 1:37:33.584
Шпаркі круг
Шарль Леклер Ferrari 1:34.570
Формула-1

Гран-пры Бахрэйна (англ.: Bahrain Grand Prix) – адзін з этапаў чэмпіянату Свету па аўтагонках у класе Формула-1. Упершыню гонкі прайшлі 4 красавіка 2004 года.

Гран-пры Бахрэйна было арганізавана пры падтрымцы нацыянальнага авіяперавозчыка Дзяржавы Бахрэйн і султаната Аман Gulf Air. Гран-пры Бахрэйна з’яўляецца першым Гран-пры ў гісторыі Формулы-1, які прайшоў на тэрыторыі Сярэдняга Усходу.

Гран-пры Бахрэйна ў сезоне 2006 года адкрыў чэмпіянат Свету, замяніўшы Гран-пры Аўстраліі (у сувязі з правядзеннем у гэты перыяд Гульняў Супольнасці 2006 года). У 2010 годзе гонка таксама адкрыла чэмпіянат.

У 2011 годзе Гран-пры Бахрэйна быў перанесены на пазнейшы тэрмін, а пазней скасаваны зусім з-за палітычнай нестабільнасці і хваляванняў у краіне. Адноўлены ў 2012 годзе.

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Гран-пры Формулы-1