wd wp Пошук:

Эмірат

Эміра́т (от араб. أمیر‎‎ [’amīr] — уладар, правадыр) — форма кіравання ісламскай дзяржавы. Слова «эмірат» тоесна (раўназначна) паняццям Халіфат, Султанат і Імамат, якое ўзначальваецца эмірам. Эмірат — гэта не спадчынная манархія, першапачаткова эміраў абірала ісламская ума абшчына. Абавязковай умовай для эмірата з’яўляецца ператварэнне ў жыццё мусульманскіх законаў — шарыята. З часам эмірат фактычна трансфармаваўся ў дзяржаву, якая нагадвае каралеўства. Першым эміратам (халіфатам) у гісторыі мусульман быў Медынскі Халіфат — ісламская дзяржава ўстаноўленае прарокам Мухамедам у Медыне пасля перасялення першых мусульман з Мекі. У сучасным свеце засталося не шмат эміратаў — на Блізкім Усходзе гэта: эміраты, якія ўваходзяць у склад канфедэрацыі Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, а таксама Катар і Кувейт. З 1996 да 2001 года ісламская форма кіравання (эмірат) была і на тэрыторыі Афганістана (Ісламскі Эмірат Афганістан). У 2007 годзе, пасля аб’явы сіламі ісламскага супраціўлення пра ўсталяванне Эмірата на тэрыторыях Паўднёвага і Паўночнага Вазірыстана каўказскія партызаны абвясцілі Эмірат і на ўсёй тэрыторыі Паўночнага Каўказа, скасаваўшы Чачэнскую Рэспубліку Ічкерыя. Пасля пачатку антыўрадавых выступаў у Емене ў 2011 маджахеды арганізацыі «Аль-Каіда» на Аравійскім паўвостраве абвясцілі эмірат на тэрыторыі еменскай правінцыі Аб’ян. За ўсталяванне эмірата ваююць маджахеды арганізацыі «Аш-Шабаб» на Поўдні Самалі.

Самастойныя эміраты

Эміраты — правінцыі дзяржаў

Гістарычныя эміраты

(няпоўны)

Дзяржава Сталіца Час існавання Заўвага
Армянскі эміратДвін637886Залежны ад Халіфата
Эгрыскі эміратНакалакеві697778Залежны ад Халіфата, існаваў умоўна, уваходзіў у склад Тбіліскага
Дэрбенцкі эміратДэрбент7351239Залежны ад Халіфата
Тбіліскі эміратТбілісі7361122Залежны ад Халіфата
Кордаўскі эміратКордава756929Залежны ад Халіфата, пазней ператвораны ў Кордаўскі халіфат
Крыцкі эміратХарнак825961
Барыйскі эміратБары847871Залежны ад Халіфата
Сіцылійскі эміратПалерма9651072
Гранадскі эміратГранада12281492
Эмірат АйдынСмірна13081425
Бухарскі эмірат
(Бухарскае ханства)
Бухара17851920З 1868 года пад пратэктаратам Расійскай імперыі.
Эмірат АфганістанКабул18231929Да 1919 года пратэктарат Вялікабрытаніі, затым стаў каралеўствам.
Неджд19021921Затым стаў султанатам.
Севера-Каўказскі эміратВедэна19191920Дзяржава пад пратэктаратам Асманскай імперыі.
ТрансіарданіяАман19211946Пад брытанскім кіраваннем.
Ісламскі Эмірат АфганістанКабул19962001Часткова прызнаная дзяржава.
БахрэйнМанама19712002З 2002 года каралеўства.

Абвешчаныя, але фактычна неіснуючыя

 
Эміраты Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў
Абу-Дабі | Аджман | Дубай | Рас-эль-Хайма | Ум-эль-Кайвайн | Эль-Фуджайра | Шарджа
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі
Катэгорыя·Эміраты