wd wp Пошук:

Гранд-Жат

Нядзельны дзень на востраве Гранд-Жат, Жорж-П'ер Сёра, 18841886, Інстытут мастацтваў, Чыкага

Гранд-Жат (фр.: Île de la Jatte) — востраў на Сене, прыблізна 2 км даўжынёй, размешчаны ў О-дэ-Сен паміж Нёі-сюр-Сен і Левалуа-Перо з аднаго, і Курбевуа з іншага боку. Паўднёвая частка вострава належыць да камуны Нёі-сюр-Сен, а паўночная да камуны Левалуа-Перо.

Геаграфія і гісторыя

Востраў Жат перасечаны двума мастамі — мостам Левалуа на паўночным ускрайку і мастом Курбевуа ў сярэдзіне. На востраве Жат, які раней насіў імя Гранд-Жат, пабудаваны жылы квартал. На востраве таксама размешчаны гарадскія паркі, з якіх сад храма Кахання, знаходзіцца на поўдні і злучаны з правым берагам (Neuilly-sur-Seine) пераходам, а парк вострава Жат размешчаны на паўночным ускрайку вострава разам з пчальнікамі і музеем Сены.

Востраў Жат з’яўляецца адным з фешэнэбельных і дарагіх месцаў Парыжу. Вядомы як месца жыхарства многіх парыжскіх знакамітасцяў. Нікаля Сарказі жыў там са сваёй былой жонкай. Многія вядомыя акцёры, спевакі, журналісты пражываюць на востраве.

Адлюстраванне ў мастацтве

Востраў стаў знакаміты дзякуючы карціне Жоржа Сёра «Нядзельны дзень на востраве Гранд-Жат», завершанай мастаком у маі 1886 года і якая знаходзіцца цяпер у Інстытуце мастацтваў у Чыкага.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Астравы Парыжа
Катэгорыя·Артыкулы пра астравы без шаблонаў-картак
Катэгорыя·Астравы на Сене
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта