wd wp Пошук:

Грамадская акадэмія навук

Грамадская акадэмія навук (польск.: Społeczna Akademia Nauk, SAN) — польская недзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, якая функцыянуе на базе трох кампусаў у Варшаве, Лодзі і Кракаве і мае прадстаўніцтвы ў іншых гарадах.

Агульная характарыстыка

Заснавана 19 снежня 1994 года ў Лодзі як Грамадская вышэйшая школа прадпрымальніцтва і кіравання. Устаноўчым органам вучэльні з’яўляецца Асацыяцыя польскіх асветнікаў. Абодва суб’екты таксама цесна звязаныя паміж сабой персанальна: рэктарам вучэльні з’яўляецца прэзідэнт асацыяцыі, прафесар Раман Патора. Вучэльня фармальна працуе па прынцыпах некамерцыйнай установы.

Вучэльне належыць агулам каля 20 будынкаў рознага прызначэння плошчай больш за 35 тыс. м2. Філіялы вучэльні, акрамя Варшавы, Лодзі і Кракава, дзейнічаюць таксама ў такіх гарадах, як Бэлхатаў, Брадніца, Гарволін, Кельцы, Калабжэг, Остраў Велькапольскі, Серадз, Шчацінак, Свідніца, Тарнобжэг і Здуньска Воля.

ВНУ дае магчымасць атрымаць вышэйшую адукацыю першай і другой ступеняў у стацыянарным і нестацыянарным фармаце па спецыяльнасцях: адміністрацыя, архітэктура і гарадское планаванне, нацыянальная бяспека, журналістыка і сацыяльныя камунікацыі, эканоміка, кіно і аўдыёвізуальныя мастацтвы, філалогія, фінансы і бухгалтарскі ўлік, фізіятэрапія, геадэзія і картаграфія, графіка, інфарматыка, касметалогія, культуралогія, лагістыка, ахова навакольнага асяроддзя, педагогіка, спецыяльная педагогіка, медсястрынства, сацыяльная праца, псіхалогія, права, сацыялогія, міжнародныя адносіны, турызм і рэкрэацыя, кіраванне, ахова грамадскага здароўя і інш.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання
Катэгорыя·1994 год у Польшчы
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1994 годзе
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96