wd wp Пошук:

Гоф

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Востраў Гоф (англ. Gough Island) - востраў на поўдні Атлантыкі. Уваходзіць у склад брытанскай заморскай тэрыторыі Астравы Святой Алены, Ушэсця і Трыстан-да-Кунья. Агульная плошча - 91 км² [1].

Геаграфія

Востраў Гоф мае вулканічнае паходжанне. Лічыцца адным з найбольш аддаленых ад буйных масіваў сушы - 350 км. на поўдзень ад архіпелага Трыстан-да-Кунья, 2,7 тыс. км. - на захад ад Кейптаўна, 3,2 тыс. км. - на ўсход ад Бразіліі.

Цэнтральная частка гарыстая. Найвышэйшая кропка - каля 900 м. над узроўнем мора. На востраве маецца шмат крыніц пітной вады, ёсць ручаі і рэкі. Дзякуючы дзеянню вады і тэктанічным зрухам уздоўж берагоў і ў гарах утварыліся пячоры, у якіх у кан. XVIII - пач. ХХ стст. знаходзілі прытулак часовыя насельнікі вострава. Шмат вадаспадаў.

Клімат мяккі вільготны, пераходны да субантарктычнага. Сярэдняя летняя тэмпература (студзень - люты) вагаецца ад 11,1 да 17,4 градусаў па Цэльсію. Сярэдняя зімовая тэмпература (ліпень - верасень) рэдка апускаецца ніжэй за 6,5 градусаў. Аднак дзякуючы паўднёвым вятрам узімку здараюцца снегапады. Снег пакрывае вяршыні гор усе тры зімовыя месяцы. Гадавая норма ападкаў - 3069 мм [2].

Вакол Гофа месцяцца некалькі малых выспаў і марскіх скал.

Гісторыя

Востраў быў упершыню адкрыты ў ліпені 1505 г. партугальскім мараплаўцам Гансала Альварысам і названы ў яго гонар (парт. Gonçalo Álvares). Але ў 1731 г. ён нанава быў адкрыты брытанскім капітанам Чарльзам Гофам. У 1939 г. востраў быў анэксаваны Вялікабрытаніяй.

Маракі звычайна пазбягалі востраў, пакольку яго скалістыя берагі разам са сталымі штармамі лічыліся небяспечнымі для суднаў. Толькі з кан. XVIII ст. сюды сталі наведвацца паляўнічыя на ластаногіх і зборшчыкі гуана. Яны стваралі часовыя паселішчы і жылі тут па некалькі месяцаў. У пач. ХХ ст. на Гофе няўдала вяліся пошукі дыяментаў.

Навуковае даследаванне вострава пачалося ў 1904 г., калі шатландская антарктычная экспедыцыя зрабіла першыя апісанні геалогіі і мясцовага расліннага свету. Брытанскія і нарвежскія палярнікі спыняліся на ім ў 1922 і 1935 гг. Найбольшы поспех мела брытанская кембрыджская экспедыцыя 1955 - 1956 гг., якая зрабіла поўнае даследаванне прыроды, надвор’я і экалогіі Гофа. Пасля экспедыцыі па ініцыятыве ўрада ПАР на востраве была адкрыта метэаралагічная станцыя, якая сёння таксама з’яўляецца даследчай базай.

У 1995 г. Гоф быў абвешчаны прыродным запаведнікам.

Прырода

Дзякуючы ізаляванасці на Гофе захавалася амаль некранутая чалавекам прырода.

Раслінны свет не багаты. Аднак цікавасць прадстаўляюць розныя віды эндэмічных імхоў, а таксама сафоры - дрэвавіднай расліны, якая сустракаецца яшчэ ў Новай Зеландыі.

Гоф славіцца птушынымі базарамі. Усяго яго насяляе каля 50 відаў птушак, у тым ліку 12 відаў альбатросаў, кудлаты пелікан, каралеўскі буравеснік, пінгвіны і г. д. Асабліва вылучаецца рэдкі трыстанскі альбатрос, падобны на паўднёвага альбатроса. Размах яго крылаў дасягае 3,5 м. Ён гняздуецца на вышыні 400 - 700 м. над узроўнем мора, сілкуецца рыбай і ракападобнымі. Эндэмічнымі з’яўляюцца мясцовая аўсянка і страціўшая ўменне лётаць “вадзяная курыца”. Каля вострава заўсёды шмат ластаногіх.

Але прырода вострава даволі далікатная. Было заўважана, што пасля наведвання на імхах на некалькі гадоў застаюцца чалавечыя сляды. Разам з чалавекам на Гоф патрапілі мышы, якія ў адсутнасці іншых наземных драпежнікаў распладзіліся і ўяўляюць сабой рэчаісную пагрозу для эндэмікаў.

Ахова

З 1995 г. увесь востраў цалкам уяўляе сабою запаведнік. У 2004 г. да яго таксама быў далучаны востраў Інасесібл. З’яўляецца прыродным аб’ектам сусветнай спадчыны.

Галерэя

Зноскі

  1. http://www.sanap.ac.za/sanap_gough/sanap_gough.html Архівавана 12 верасня 2017.
  2. http://www.climate-charts.com/Locations/u/UA68906.php Архівавана 20 жніўня 2016.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Трыстан-да-Кунья
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Незаселеныя астравы