wd wp Пошук:

Готфрыд Келер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Келер.

Готфрыд Ке́лер (ням.: Gottfried Keller; 19 ліпеня 1819, Цюрых — 15 ліпеня 1890, там жа) — швейцарскі пісьменнік, класік швейцарскай літаратуры. Пісаў на нямецкай мове.

Біяграфія

У пяцігадовым узросце страціў бацьку, маці другі раз выйшла замуж. Вучыўся ў Мюнхене ў Акадэміі мастацтваў (1840—1842). Пазней вучыўся ў Гайдэльбергу і ў Берліне. Займаў пасаду статс-сакратара кантона Цюрых.

Літаратурная дзейнасць

Дэбютаваў у 1846 годзе вершамі палітычнага характару. Аўтар рамана «Зялёны Генрых» (ням.: Der grüne Heinrich; 1855; 2. Рэдакцыя 1879—1880), напісанага ў традыцыях «рамана выхавання», навелы «Сельскія Рамэа і Джульета» (ням. Romeo und Julia auf dem Dorfe; 1856), зборнікаў навел «Людзі з Зельдвілы» (ням.: Die Leute von Seldwyla, т. 1-2, 1856—1874), «Сем легенд» (ням. Sieben Legenden, 1872), «Цюрыхскія навелы» (ням. Züricher Novellen, 1878), «Выслоўе» (ням.: Das Sinngedicht, 1881), рамана «Марцін Заландэр» (ням.: Martin Salander, 1886).

Беларускія пераклады

Паасобныя вершы на беларускую мову пераклаў Лявон Баршчэўскі[5].

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11856109X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 Келлер Готфрид // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Gottfried Keller
  5. І боль, і прыгажосць…: выбраныя творы паэтаў Еўропы і Амерыкі ў перакладах Лявона Баршчэўскага. — Мінск : Зміцер Колас, 2016. — 452, [1] с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 73).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1819 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі Швейцарыі
Катэгорыя·Пахаваныя на Зільфельдскіх могілках
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1890 годзе
Катэгорыя·Кавалеры Баварскага ордэна Максіміліяна «За дасягненні ў навуцы і мастацтве»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 15 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Цюрыху
Катэгорыя·Выпускнікі Гайдэльбергскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нямецкамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нямецкамоўныя паэты
Катэгорыя·Паэты Швейцарыі
Катэгорыя·Выпускнікі Мюнхенскай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Памерлі ў Цюрыху