«Год спакойнага сонца» (польск.: Rok spokojnego słońca) — мастацкі фільм 1984 года рэжысёра Кшыштафа Занусі[10].
Падзеі фільма адбываюцца неўзабаве пасля Другой сусветнай вайны. Маладая дзяўчына Эмілія жыве разам з хворай маці. Аднойчы яна знаёміцца з афіцэрам Норманам, які прыехаў у Польшчу расследаваць злачынствы, учыненыя ў гады вайны. Паміж Эміліяй і Норманам завязваюцца рамантычныя адносіны, і Норман прапануе Эміліі пакінуць краіну. Гэта можна зрабіць толькі таемна, за грошы і маючы знаёмства з правадніком цягніка. Праз Нормана гэта можна ажыццявіць. Але Эмілія, як праўдзівая каталічка, вырашае ахвяраваць сабой і сваім шчасцем, таму што не можа пакінуць маці, а таксама сяброўку, вымушаную займацца прастытуцыяй. Хворая маці бачыць, што з-за яе дачка не можа з’ехаць да каханага чалавека і жыць з ім у камфорце і дастатку — і вырашае скончыць жыццё самагубствам. Але Эмілія ўсё адно застаецца ў Польшчы, і толькі ў старасці, у доме састарэлых да яе прыходзіць вестачка ад Нормана.
Вядомы амерыканскі кінакрытык Роджэр Эберт адзначыў фільм чатырма зоркамі з чатырох магчымых і занёс у свой спіс «Выдатных фільмаў»[11].
Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 3 кінаўзнагародамі і яшчэ 3 намінацыямі[12].