wd wp Пошук:

Год спакойнага сонца

«Год спакойнага сонца» (польск.: Rok spokojnego słońca) — мастацкі фільм 1984 года рэжысёра Кшыштафа Занусі[10].

Сюжэт

Падзеі фільма адбываюцца неўзабаве пасля Другой сусветнай вайны. Маладая дзяўчына Эмілія жыве разам з хворай маці. Аднойчы яна знаёміцца з афіцэрам Норманам, які прыехаў у Польшчу расследаваць злачынствы, учыненыя ў гады вайны. Паміж Эміліяй і Норманам завязваюцца рамантычныя адносіны, і Норман прапануе Эміліі пакінуць краіну. Гэта можна зрабіць толькі таемна, за грошы і маючы знаёмства з правадніком цягніка. Праз Нормана гэта можна ажыццявіць. Але Эмілія, як праўдзівая каталічка, вырашае ахвяраваць сабой і сваім шчасцем, таму што не можа пакінуць маці, а таксама сяброўку, вымушаную займацца прастытуцыяй. Хворая маці бачыць, што з-за яе дачка не можа з’ехаць да каханага чалавека і жыць з ім у камфорце і дастатку — і вырашае скончыць жыццё самагубствам. Але Эмілія ўсё адно застаецца ў Польшчы, і толькі ў старасці, у доме састарэлых да яе прыходзіць вестачка ад Нормана.

Крытыка

Вядомы амерыканскі кінакрытык Роджэр Эберт адзначыў фільм чатырма зоркамі з чатырох магчымых і занёс у свой спіс «Выдатных фільмаў»[11].

Узнагароды

Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 3 кінаўзнагародамі і яшчэ 3 намінацыямі[12].

Зноскі

  1. http://www.allmovie.com/movie/eine-liebe-in-deutschland-v30343
  2. 1 2 3 http://www.imdb.com/title/tt0088009/ Праверана 27 красавіка 2016.
  3. 1 2 3 http://www.filmaffinity.com/en/film408609.html Праверана 27 красавіка 2016.
  4. (unspecified title) Праверана 27 мая 2019.
  5. 1 2 3 4 http://stopklatka.pl/film/rok-spokojnego-slonca Праверана 27 красавіка 2016.
  6. https://www.fandor.com/films/a_year_of_the_quiet_sun
  7. http://www.cinematographers.nl/PaginasDoPh/idziak.htm
  8. http://www.filmaffinity.com/es/film408609.html
  9. 1 2 3 https://www.imdb.com/title/tt0088009/
  10. Rok spokojnego slonca (1984) — IMDb (англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 21 ліпеня 2021.
  11. Roger Ebert. A Year of the Quiet Sun (англ.) . Сайт Роджэра Эберта (6 ліпеня 2003). Праверана 21 ліпеня 2021.
  12. Rok spokojnego slonca — Awards (англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 21 ліпеня 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Фільмы Італіі 1984 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фільмы-драмы Польшчы
Катэгорыя·Фільмы-драмы 1984 года
Катэгорыя·Фільмы на польскай мове
Катэгорыя·Фільмы на англійскай мове
Катэгорыя·Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залаты леў»
Катэгорыя·Фільмы Кшыштафа Занусі
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы з выявамі: запоўніць уласцівасць P373 у Вікідадзеных
Катэгорыя·Фільмы Германіі 1984 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фільмы 1984 года
Катэгорыя·Фільмы-драмы Італіі
Катэгорыя·Фільмы Польшчы 1984 года
Катэгорыя·Фільмы-драмы ФРГ
Катэгорыя·Выдатныя фільмы (Роджэр Эберт)