Гнілі́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Гніліца.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Гніліцкі (Глініцкі) сельсавет у складзе Краснапольскага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Краснапольскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Клясінскага сельсавета[1]. 11 красавіка 1960 года скасаваны, населеныя пункты перададзены ў склад Касцягаўскага сельсавета (15 населеных пунктаў: Арцёхаў, Вясёлы, Гніліца, Грозны, Зарэчча, Зборны, Каўпіта, Леніна, Льва Талстога, Мікольск, Някрасава, Рашатнёўка, Слабада, Стайкі і Холмінкі) і ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Краснапольскага пассавета (15 населеных пунктаў: Буходзькава, Волата, Гара, Грыбаўшчына, Дзежыно, Доўгая Выгар, Дубраўка, Клясіна, Ламы, Малюшына, Непераможны, Сіняе Балота, Тур’я, Хвашчы і Шырокі)[2].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 30 населеных пунктаў.