wd wp Пошук:

Гнаявік чарнільны

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Гнаявоз. Гнаявік чарнільны, гнаявік шэры, гнаявоз (Coprinus atramentarius) — грыб роду Coprinopsis сямейства Psathyrellaceae.

Апісанне

Шапачка 3-8 см у дыяметры, з пачатку яйкападобная, потым падобная да званочка, шэра-карычневая, у цэнтру больш цёмная, з дробнымі бурымі лускавінкамі. Мякаць белая, хутка цямнее, пасля паспявання расплываецца. Ножка 5-12×0,5-1,6 см, цыліндрычная, пустая, гладкавалакністая, з калцаватым паяском у ніжняй частцы (часам і без яго), белая. Капратрофны, гумусавы сапратроф.

Пашырэнне

Расце па ўсей Беларусі. Пашырны ў Еўразіі (краіны Заходняй Еўропы, Балтыі, Беларусь, еўрапейская частка Расіі, Украіна, Малдова, Закаўказзе, Урал, Казахстан і Сярэдняя Азія, Заходняя і Усходняя Сібір, Далёкі Усход), Афрыцы, Аўстраліі, Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы. Геаграфічны элемент мультырэгіянальны. Тып арэалу касмапалітны[1]

Выкарытанне

Ядомы ў маладым стане, да пачарнення тканкі.

Гнаявоз мае арыгінальную ўласцівасць выклікаць атручванне тых, хто зпьянелы. Пры гэтым ён бясшкодны для цвярозых.

Зноскі

  1. Сяржаніна Г. І. Базідыяльныя грыбы Беларусі: Балетальныя, Агарыкальныя, Русулальныя.. — Мн.: Навука і тэхніка, 1994. — С. 271—272. — 1 700 экз. — ISBN 5-343-01476-3.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Грыбы Еўропы
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Грыбы Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Агарыкальныя