wd wp Пошук:

Глыбач

Глыбачвозера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 24 км на паўночны ўсход ад Ушачаў, за 1,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Бярозава, на паўночны ўсход ад Бярозаўскага возера.

Возера знаходзіцца ў басейне ракі Тураўлянка. Плошча Глыбачу складае 0,17 км². Найбольшая глыбіня возера — 18,5 м. Даўжыня возера — 0,65 км, найбольшая шырыня — 0,39 км. Даўжыня берагавой лініі — 1,66 км. Аб’ём вады ў возеры складае 1,08 млн. м³, плошча вадазбору возера — 1 км².

Катлавіна круглаватай формы. Схілы катлавіны возера маюць вышыню да 13 м, знаходзяцца пад хмызняком. На захадзе і поўдні вышыня схілаў складае 2—4 м.

Берагі возера супадаюць з схіламі. На поўначы і захадзе берагі нізкія.

З Глыбачу выцякае ручай у возера Бярозаўскае.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Азёры Ушацкага раёна
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Ушацкая група азёр
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96