Глу́скі 1-ы сельсаве́т — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Глускага раёна Бабруйскай акругі. Цэнтр — мястэчка Глуск.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Глускага раёна Бабруйскай акругі БССР. У пачатку 1925 года аб’яднаны з Глускім 2-ім сельсаветам у Глускі сельсавет.