wd wp Пошук:

Глеб Віталевіч Гурбан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гурбан. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Глеб Гурбан (нар. 15 мая 2001, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Мінск».

Клубная кар’ера

Выхаванец клуба «Мінск», з 2018 года пачаў выступаць за дубль, у кастрычніку і лістападзе 2018 года гуляў таксама ў Юніёрскай лізе УЕФА. У 2019 годзе пачаў зрэдку прыцягвацца і да асноўнай каманды. 14 верасня 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць брэсцкага «Дынама» (0:3). У далейшым працягваў выступаць за дубль, часам з’яўляючыся ў аснове.

У ліпені 2020 года на правах арэнды далучыўся да «Смалявічаў»[2]. Стаў гуляць у стартавым складзе, аднак у жніўні атрымаў траўму, вярнуўся на поле ў лістападзе. У снежні 2020 года пакінуў «Смалявічы»[3].

У сакавіку 2021 года стаў іграком брэсцкага «Руха»[4], аднак гуляў толькі за дубль. У ліпені 2021 года на правах арэнды далучыўся да «Оршы»[5], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2021 года вярнуўся з арэнды ў «Рух»[6].

У сакавіку 2022 года, пасля таго як «Рух» зняўся з Вышэйшай лігі, зноў стаў іграком «Мінска»[7].

Міжнародная кар’ера

У кастрычніку 2019 года выступаў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2018дубльМінскБеларусь160
2019Д1МінскБеларусь10
2020 (1)Д1МінскБеларусь20
2020 (2)Д1СмалявічыБеларусь40
2021 (1)Д1РухБеларусь00
2021 (2)Д2ОршаБеларусь141

Зноскі

  1. 1 2 https://fcminsk.by/player/gleb-gurban/
  2. “Смолевичи” подписали Макушинского и Гурбана
  3. Футболисты покидают “Смолевичи”
  4. Защитники Глеб Гурбан и Максим Луцкий подписали контракты с Рухом
  5. “Рух” отдал Гурбана в аренду в “Оршу”
  6. 7 футболистов вернулись в «РУХ» из аренды! Архівавана 10 снежня 2021.
  7. Глеб Гурбан вновь будет играть за “Минск”
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 мая
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 2001 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Орша
Катэгорыя·Ігракі ФК Смалявічы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Рух Брэст