wd wp Пошук:

Гетачэў Рэда

Гетачэў Рэда (тыгрынья: ጌታቸው ረዳ; нар. чэрвень 1974) — тыграйска-эфіопскі палітык і дзяржаўны дзеяч, член урада Хайлемарыяма Десаленя[2][3][4]. Высокапастаўлены член Народнага фронту вызвалення Тыграй, прэс-сакратар і член Выканаўчага камітэта партыі[5][6], саветнік Дэбрэцыана Гебрэмікаэля[7][8].

Біяграфія

Гетачэў Рэда нарадзіўся ў 1970-я гг. атрымаў юрыдычную адукацыю. З 1998 па 2008 год выкладаў юрыспрудэнцыю ва ўніверсітэце Мэкэле.

У 2008 годзе Гетачэў Рэда стаў саветнікам Міністэрства замежных спраў Эфіопіі, затым быў прызначаны на пасаду дырэктара Галоўнага ўпраўлення грамадскіх сувязяў і камунікацый МЗС Эфіопіі. У 2012 годзе стаў міністрам сувязі Эфіопіі. У 2016 годзе пакінуў міністэрскую пасаду і атрымаў пасаду кіраўніка навукова-даследчага інстытута юстыцыі і прававой сістэмы Эфіопіі. У 2018 годзе стаў прэс-сакратаром НФВТ і саветнікам прэзідэнта рэгіёну Тыграй.

З пачаткам Тыграйскага канфлікту ў 2020 годзе застаўся ў шэрагах НФВТ і падтрымаў Дэбрэцыана Гебрэмікаэля.

У 2022 годзе ўзначаліў тыграйскую дэлегацыю на перамовах у горадзе Прэторыя, дзе ад НФВТ падпісаў з уладамі Эфіопіі мірнае пагадненне[9].

Зноскі

  1. Exclusive Interview | Getachew Reda on regional, security issues
  2. Ethiopia says will not escalate border clash with Eritrea (нявызн.). Gulf Times (14 чэрвеня 2016). Праверана 22 лістапада 2020.
  3. Ethiopia Meet EBC Getachew Reda Government Communication Affairs Minister (нявызн.). nazret.com. Праверана 22 лістапада 2020.(недаступная спасылка)
  4. News: Battered by persistent public protests, Ethiopia forms new government (нявызн.). Addis Standard (1 лістапада 2016). Праверана 22 лістапада 2020.
  5. Ethiopia tells Tigrayans to ‘save themselves’ ahead of assault on capital (нявызн.). Financial Times (22 лістапада 2020). Праверана 22 лістапада 2020.
  6. Rockets from Ethiopia hit Eritrea’s capital (нявызн.). China Daily. Праверана 22 лістапада 2020.
  7. Getachew Reda . . . (нявызн.). Addis Fortune. Праверана 22 лістапада 2020.
  8. Ethiopia says it captured Tigrayan town of Adigrat (нявызн.). Al Jazeera. Праверана 22 лістапада 2020.
  9. Эфиопия и Тыграй на пути к долгожданному миру

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Міністры сувязі
Катэгорыя·Палітыкі Эфіопіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1974 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Народнага фронту вызвалення Тыграя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі