У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Ганкель. Герман Ганкель (Ханкель) (ням.: Hermann Hankel; 14 лютага 1839 - 29 жніўня 1873) — нямецкі матэматык; вядомы працамі ў галіне арыфметыкі, комплекснага аналізу, кватэрніёнаў, інтэгральных пераўтварэнняў, лінейнай алгебры, а таксама па гісторыі антычнай і сярэднявечнай матэматыкі.