Ге́рманавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Германавічы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Шаркаўшчынскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Беладворскага сельсавета[1]. 21 кастрычніка 1959 года ў склад сельсавета перададзены 31 населены пункт (Астабожы, Бальнова, Вінцэнтава, Гузоўка, Заламанне, Іванава, Казікі, Казуліна, Канцы, Красная Горка, Крыстынова, Курылава, Людвінова, Ляскова, Малышы, Мураўка, Мурашчына, Погары, Рэдзькі, Рэенполле, Сініцы, Смейна, Фантазія, Чарапы, Ямна I, Ямна II, Ямна III, Ямна IV, Ямна V, Ямна VI, Яськава) Сцефанполлеўскага сельсавета[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Мёрскага раёна. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Шаркаўшчынскага раёна. 4 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета са Шкунціцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Вуглы, Жукі Горныя, Жукі Ложныя і хутар Мар’янполле)[3]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана частка скасаванага Ручайскага сельсавета (11 населеных пунктаў: Азета, Грыгараўшчына, Гуркі, Зачысцікі, Мікалаёва, Папкі, Радзькі, Ручай, Саварына, Шкялі, Якубова)[4]. 26 студзеня 2022 года скасавана вёска Вуглы[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2723 чалавекі[6], з іх 94,3 % — беларусы, 3,4 % — рускія, 1,2 % — палякі[7].