wd wp Пошук:

Герб Поразава

Герб Поразава — герб гарадскога пасёлка Поразава Свіслацкага раёна. Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 279. Мастак Віктар Ляхар.

Гісторыя

У 1515 годзе кароль польскі Жыгімонт I Стары дараваў мястэчку Поразава магдэбургскае права, а праз год, 1 чэрвеня 1516 года горад атрымаў адзін з атрыбутаў гарадскога самакіравання — герб[1].: «у блакітным полі постаць Дзевы Марыі з дзіцём Ісусам на руках»[2]. Ён быў адноўлены па гарадскіх пячатках XVIIXVIII стагоддзяў, у прыватнасці, узору 1720 года[1].

Апісанне

Сучасны герб уяўляе сабой барочны шчыт, у блакітным полі якога на залатым паўмесяцы намалявана фігура Дзевы Марыі ў залатой кароне, чырвона-сініх адзеннях, на руках якой немаўля Ісус у залатой кароне, белым адзенні. Над іх галовамі — залатыя німбы[3].

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 «Гербы Гродзеншчыны — абсалютна еўрапейская, шматгаворачая геральдыка» Архівавана 26 лютага 2015.
  2. Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
  3. Архівавана 23 жніўня 2020. Архівавана 23 жніўня 2020. Архівавана 23 жніўня 2020. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 279.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Гербы паводле алфавіта
Катэгорыя·Поразава
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Гербы населеных пунктаў Беларусі