Герб Браслава — герб горада Браслаў і Браслаўскага раёна.
Герб Браслава ўяўляе сабой выяву ў блакітным полі барочнага шчыта залатога сонца, на якім знаходзіцца блакітны трохвугольнік з выявай вока чалавека — вока Божага благаславення.
Геральдычны сімвал Браслава, пацверджаны гораду каралём польскім і вялікім князем літоўскім С. А. Панятоўскім 2 чэрвеня 1792: «у блакітным полі залатое сонца, на якім блакітны трохвугольнік з чалавечым вокам — вокам Боскага наканавання»[1].
Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 студзеня 2006 года № 36[2].