У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Браўн.
Герберт Чарлз Браўн (англ.: Herbert Charles Brown; 22 мая 1912, Лондан — 19 снежня 2004) — амерыканскі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі ў 1979 годзе.
Скончыў Чыкагскі ўніверсітэт у 1936 годзе, дзе і працаваў. З 1943 года прафесар у розных універсітэтах ЗША.
Аўтар навуковых прац па хіміі бору.
Адкрыў рэакцыю гідрабарыравання ненасычаных вуглевадародаў (1959). Распрацаваў колькасныя метады вывучэння стэрычнага напружання малекул.
Член Нацыянальнай АН ЗША (1957).