wd wp Пошук:

Гербера

Гербера (Gerbera) — род шматгадовых травяністых раслін сямейства складанакветных. Сцябло скарочанае, прыкаранёвае лісце сабранае ў разеткі. Кветкавыя кошыкі буйныя, адзінкавыя, яркай афарбоўкі. Каля 70 відаў у трапічных, радзей ва ўмераных абласцях Афрыкі і Азіі. У кветаводстве вядомая Гербера Джэмсана (Gerbera jamesonii).

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Gerbera: conserved (nom. cons.) with a conserved type (Vienna ICBN Art. 14.9 & Appendix IIIA NOMINA GENERICA CONSERVANDA ET REJICIENDA)
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравыя