Гербера (Gerbera) — род шматгадовых травяністых раслін сямейства складанакветных. Сцябло скарочанае, прыкаранёвае лісце сабранае ў разеткі. Кветкавыя кошыкі буйныя, адзінкавыя, яркай афарбоўкі. Каля 70 відаў у трапічных, радзей ва ўмераных абласцях Афрыкі і Азіі. У кветаводстве вядомая Гербера Джэмсана (Gerbera jamesonii).