wd wp Пошук:

Герань багемская

Герань багемская[3][4] (Geranium bohemicum) — від раслін сямейства Гераніевыя (Geraniaceae), распаўсюджаны ў большай частцы Еўропы, а таксама Турцыі і Грузіі.

Апісанне

Аднагадовая травяністая расліна, 20-60 см вышынёй. Сцеблы прамыя, разам з хвосцікамі лісця коратка залозіста апушаныя і, акрамя таго, касматыя ад вельмі доўгіх далікатных адтапыраных валасінак. Лісце ў прыкаранёвай разетцы і на сцябле супратыўнае, або часам адзінкавае. Прыкаранёвае лісце доўгачарашковае, звычайна вяне ў стадыі цвіцення. Сцябловае лісце ад доўга- да кароткачарашковага, прылісткавае. Ліставыя пласціны круглява-5-вугольныя, глыбока (3)5-7-лопасцевыя; лопасці шырокія, вяліказубчастыя[5][4].

Кветкі похвенныя парамі або на канцы сцябла, радыяльна сіметрычныя, 15-20 мм шырынёй. Чашалісцікаў 5, цёмна-жыльныя, валасістыя, шчаціністыя на канцы, разгалістыя, амаль такой жа даўжыні, што і пялёсткі, значна ўзрастаюць на стадыі плоданашэння. Пялёсткаў 5, 10-12 мм даўжынёй, фіялетавыя, цёмна-жыльных, з зубчастымі кончыкамі. Тычынак 10. Плод: 5-дольны схізакарп, кончык дзюбападобны, згортваецца ў рулоне, калі спее; мерыкарпы глянцавыя, валасатыя[5][4].

Распаўсюджанне

Від распаўсюджаны ў большай частцы Еўропы, а таксама Турцыі і Грузіі[6][7][8].

Ва Украіне расце ў лясах, гаях, паміж хмызнякамі, асабліва на высечках, як пустазелле — у заходнім і правабярэжным Палессі, у лесастэпе, гарах Крыма, спарадычна[4].

Таксанамія

Від Герань багемская ўваходзіць у род Герань (Geranium) сямейства Гераніевыя (Geraniaceae) парадку Геранекветныя (Geraniales).

  ещё 4 семейства
(згодна з Сістэмай APG II)
  яшчэ больш 300 відаў
       
  парадак Геранекветныя     род Герань    
             
  аддзел Кветкавыя, або Пакрытанасенныя     сямейства Гераніевыя     від
Герань багемская
           
  яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін
(згодна з Сістэмай APG II)
  яшчэ 4 рода  
     

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 58. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 1 2 3 4 Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К., 1987. — С. 220. (руск.) (укр.)
  5. 1 2 luontoportti.com. (англ.)
  6. bgbm.org. (англ.)
  7. plantsoftheworldonline.org. (англ.)
  8. npgsweb.ars-grin.gov. (англ.)
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1756 годзе
Катэгорыя·Герань
Катэгорыя·Флора Еўропы