У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Цыбланд.
Георг Фрыдрых Цыбланд (ням.: Georg Friedrich Ziebland; 1 лютага 1800, Рэгенсбург, Свяшчэнная Рымская імперыя — 24 студзеня 1873, Мюнхен, Германская імперыя) — нямецкі архітэктар.
Г. Ф. Цыбланд вывучаў архітэктуру ў мюнхенскай Акадэміі вытанчаных мастацтваў пад кіраўніцтвам Карла фон Фішэра і Фрыдрыха фон Гертнера. Вучыўся разам з Ёзафам Даніэлем Альмюлерам, з якім і пасля сябраваў і працаваў разам. Цыбланд увайшоў у гісторыю архітэктуры ў першую чаргу за развіццё буйнааркавага стылю класіцызму. Найбольш ярка ён выяўлены ў яго тэракота-цагляных камбінацыях, падобных раннехрысціянскім і візантыйскім будынкам, што праявілася ў пабудаванай Цыбландам царквы Санкт-Баніфац у Мюнхене. Царква была ім створаная пад уплывам паездкі ў Італію, куды Цыбланда адправіў для вывучэння рымскай архітэктуры баварскі кароль Людвіг I.
Цыбланд быў прафесарам архітэктуры ў мюнхенскай Акадэміі і старэйшым дарадцам архітэктуры. У 1864 годзе ён быў узнагароджаны баварскім ордэнам Максіміліяна «За дасягненні ў навуцы і мастацтве» і прускім ордэнам «Pour le Mérite».