wd wp Пошук:

Георгій Пятровіч Давідзюк

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Давідзюк. Георгій Пятровіч Давідзюк (нар. 5 ліпеня 1923, в. Камень-Шляхецкі, Палескае ваяводства, Польшча) — беларускі сацыёлаг, прафесар, заслужаны работнік БДУ, стваральнік першага ў СССР «Слоўніка прыкладной сацыялогіі».

Біяграфія

Георгій Пятровіч Давідзюк нарадзіўся ў Польшчы, у вёсцы Камень-Шляхецкі 5 ліпеня 1923 года. Да вайны ён скончыў 2 класа гімназіі ў Кобрыне. Потым пачалася вайна. Георгій Пятровіч пайшоў на фронт. У 1942 годзе ўзначаліў аддзяленне партызан і атрымаў першае раненне ў адкрытым баі з нямецкай ротай пад Ганцавічамі У маі 1943 года быў прыняты ў партыю. У гэтым жа годзе стаў камандзірам партызанскай роты. У 1944 годзе падчас штурму пераправы ў в. Зарэчча атрымаў сур’ёзнае раненне і быў спісаны з фронту.

Пасля вайны працаваў у адміністрацыйных установах, у тым ліку быў загадчыкам аддзела культуры Брэсцкага гарвыканкама і адначасова вучыўся ў вячэрняй школе, у педінстытуце. У 1961 г. У свет выйшла першая кніга Г. П. Давідзюка  «Асноўныя рысы сучаснага рэвізіянізму», якую моцна раскрытыкавалі ў праўладнай югаслаўскай газеце «Барацьба»,  абвінавачваючы ў паклёпе на югаслаўскае кіраўніцтва, у тым ліку і на Іосіпа Броз Ціта. У 1952 г. Г. Давідзюк скончыў Мінскі педагагічны інстытут ім. М. Горкага.

Пасля абароны кандыдацкай дысертацыі (1959) перайшоў на навуковую працу. З 1962 па 1973 г. працаваў у Інстытуце філасофіі АН Беларусі загадчыкам аддзела сацыялагічных даследаванняў. У 1967 г. Г. П. Давідзюк выступае адным з стваральнікаў Праблемнай навукова-даследчай лабараторыі сацыялагічных даследаванняў. У 1968 г. у свет выйшла яго кніга “Крытыка тэорыі адзінага індустрыяльнага грамадства “, якая атрымала высокую ацэнку маскоўскіх сацыёлагаў. У 1969 г. Георгій Пятровіч абараніў доктарскую дысертацыю на тэму: «Крытыка тэорыі» адзінага індустрыяльнага грамадства “. У 1973 г. Г. П. Давідзюк перайшоў на працу ў БДУ.

Кіраваў кафедрай філасофіі гуманітарных факультэтаў, а так сама праблемнай лабараторыяй сацыялагічных даследаванняў. Актыўна змагаўся за арганізацыю афіцыйнай падрыхтоўкі прафесійных сацыёлагаў ў БДУ. І яго барацьба не прайшла бясследна : ужо ў пачатку 1973/74 навучальнага года на філасофскім аддзяленне было арганізавана дзве групы: філасофская і сацыялагічная. Аднак на філасофскім аддзяленні востра адчувалася патрэба ў прафесійных падручніках. Менавіта гэтая праблема натхніла Г. П. Давідзюк напісаць спецыялізаваныя падручнікі: «Уводзіны  ў прыкладную сацыялогію» (1975) і «Прыкладная сацыялогія» (1979).

Давідзюк вёў актыўную навукова-даследчую дзейнасць. Ім напісаны і выдадзены больш за 150 навуковых прац, а так сама за сваю навукова-настаўніцкую  кар’еру Г. П Падрыхтаваў 48 кандыдатаў навук, 12 з якіх потым сталі дактарамі філасофскіх і сацыялагічных навук. Аднак найбольш найважнейшым вынікам яго навуковай дзейнасці з’яўляецца напісанне ў 1984 г. першага ў СССР «Слоўніка прыкладной сацыялогіі» .За усе свае заслугі ён быў узнагароджаны Залатым медалём ВДНГ СССР, а так жа трыма граматамі Вярхоўнага Савета БССР за актыўную навуковую і грамадскую дзейнасць .

Узнагароды

Бібліяграфія

У дадзеным спісе прадстаўлены толькі асноўныя працы Георгія Пятровіча Давідзюка:

Спасылкі

  1. Давидюк, Г. П., Данилов, А. Н. Динамизм и оптимизм — жизненное кредо профессора Г. П. Давидюка. ЭБ БГУ::ОБЩЕСТВЕННЫЕ НАУКИ::Социология. Минск : БГУ (2013).
  2. Балашенко [и др.]; редколлегия : В. И. Стражев [и др.] Памяць и слава: Белорусский государственный университет в годы Великой Отечественной войны. 1941—1945 / В. И. Стражев. — Минск: БГУ, 2005. — С. 151.
  3. «Такі малакасос, а ўжо камандзір роты. Чаму?» — Унiверсiтэт (be-BY). www.gazeta.bsu.by. Проверено 19 июля 2017.
  4. Данилов А. Н. Легендарный профессор Г. П. Давидюк: большой труженик, воин и учитель. ЭБ БГУ::ОБЩЕСТВЕННЫЕ НАУКИ::Социология. Минск : БГУ (2013).
  5. Бабосов Е. М. Доброе слово о коллеге и друге. ЭБ БГУ::ОБЩЕСТВЕННЫЕ НАУКИ::Социология. Минск : БГУ (2013).
  6. Бурова, С. Н. О Георгии Петровиче Давидюке. ЭБ БГУ::ОБЩЕСТВЕННЫЕ НАУКИ::Социология. Минск : БГУ (2013).
  7. БГУ. Заслуженные работники Белорусского государственного университета.
Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кобрынскім павеце (1921—1940)
Катэгорыя·Дактары сацыялагічных навук
Катэгорыя·Сацыёлагі Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
Катэгорыя·Памерлі 10 лістапада
Катэгорыя·Узнагароджаныя залатым медалём ВДНГ
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута філасофіі НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1923 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 2020 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кобрынскім раёне
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»