Адмаўленне Халакоста (рэвізіянізм Халакосту) — сцвярджэнні, згодна з якімі Халакоста не існавала ў тым выглядзе, у якім яго апісвае агульнапрынятая гістарыяграфія[1][2][3]. У сваёй тэорыі змовы адмоўцы Халакоста вылучаюць тэзісы аб масавых падробках, маштабных фальсіфікацыях і ўтойванні фактаў на карысць яўрэяў[4][5][6][7]. Пры гэтым у асноўным аспрэчваюцца наступныя палажэнні[3][8][9]:
Таксама адмоўцы часта сцвярджаюць, што вышэйназваная інфармацыя была свядома сфальсіфікаваная сіяністамі для вымагальніцтва грошай у Германіі і яе саюзнікаў, а таксама для апраўдання стварэння Дзяржавы Ізраіль[3][8][9][10].
Большасць прафесійных гісторыкаў характарызуе адмаўленне Халакоста як антынавуковую і прапагандысцкую дзейнасць[11][12]. Яны адзначаюць, што адмоўцы ігнаруюць навуковыя метады даследаванняў, а таксама часта вызнаюць антысеміцкія і неанацысцкія погляды[2][8][9][13][14].
Генеральная Асамблея ААН без галасавання ў Рэзалюцыі № 60/7 ад 21 лістапада 2005 года адхіляе любое поўнае або частковае адмаўленне Халакоста як гістарычнай падзеі[15]. А 26 студзеня 2007 года напярэдадні Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакоста Генеральная Асамблея ААН прыняла Рэзалюцыю № 61/255 «Адмаўленне Халакоста», якая асуджае адмаўленне Халакоста як гістарычнага факта [16]. У шэрагу краін публічнае адмаўленне Халакоста з’яўляецца супрацьзаконным[17].