wd wp Пошук:

Георгій Няфёдавіч Захараў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Захараў.

Гео́ргій Няфё́давіч Заха́раў (руск.: Георгий Нефёдович Захаров, 24 красавіка 1908 — 6 студзеня 1996) — ваенны лётчык, генерал-маёр авіяцыі. Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія

Г. Н. Захараў нарадзіўся ў сяле Старое Сямёнкіна Самарскай губерні (зараз у Клявінскім раёне Самарскай вобласці Расіі). У 1930 годзе скончыў Разанаўскі сельскагаспадарчы тэхнікум ва Ульянаўскай вобласці. Працаваў у саўгасе. У Чырвонай Арміі з 1930 года. У 1933 годзе скончыў 7-ю ваенную школу лётчыкаў у Сталінградзе, у 1934 годзе курсы камандзіраў звенняў пры Качынскай ваеннай школе лётчыкаў. Праходзіў службу старшым лётчыкам, камандзірам звяна 109-й эскадрыллі 36-й знішчальнай авіяцыйнай брыгады ў Кіеўскай ваеннай акрузе. З кастрычніка 1936 па красавік 1937 г. удзельнічаў у баявых дзеяннях Грамадзянскай вайны ў Іспаніі. З чэрвеня 1937 года камандзір эскадрыллі ў Кіеўскай ваеннай акрузе і камандзір авіяатрада ў Ленінградскай ваеннай акрузе. З верасня 1938 года камандзір ВПС Сібірскай ваеннай акругі. У 1940 годзе скончыў курсы ўдасканалення камсаставу пры Акадэміі генеральнага штаба РСЧА. З лістапада 1940 года Г. Н. Захараў у Заходняй Асобай ваеннай акрузе — камандзір 43-й знішчальнай авіяцыйнай дывізіі.

У час Вялікай Айчыннай вайны з 22 чэрвеня 1941 г. на Заходнім, 3-м Беларускім франтах. Удзельнік абарончых баёў на тэрыторыі Беларусі, абароны Смаленска і Масквы. У лістападзе 1941 г. прызначаны начальнікам Забайкальскай ваеннай авіяцыйнай школы пілотаў у горадзе Улан-Удэ, з красавіка 1942 г. начальнік школы стралкоў-бамбардзіраў у Ташкенце. Са снежня 1942 года Г. Н. Захараў зноў на фронце, камандзір 303-й знішчальнай авіядывізіі. Удзельнік Арлоўскай, Невельска-Гарадоцкай, Смаленскай, Беларускай, Прыбалтыйскай і Усходне-Прускай аперацый. Да красавіка 1945 г. выканаў 153 баявыя вылеты, удзельнічаў у 48 паветраных баях, збіў 10 самалётаў праціўніка.

Пасля вайны Г. Н. Захараў працягваў службу у Савецкай Арміі. У 1950 годзе скончыў Вышэйшую ваенную акадэмію імя К. Я. Варашылава. З кастрычніка 1960 г. генерал-маёр Захараў у запасе. жыў у Маскве. Памёр 6 студзеня 1996 г. і пахаваны на Кунцаўскіх могілках.

Літаратурныя творы

Г. Н. Захараў — аўтар кніг «Аповесць аб знішчальніках» (1977), «Я — знішчальнік» (1985) і інш.

Узнагароды

і іншыя ўзнагароды.

Г. Н. Захараў — ганаровы грамадзянін Парыжа.

Памяць

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Георгій Няфёдавіч Захараў на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (31):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі Генштаба
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лётчыкі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 красавіка
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
Катэгорыя·Пахаваныя на Кунцаўскіх могілках
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (СССР)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Самарскай вобласці
Катэгорыя·Памерлі ў 1996 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кутузава II ступені
Катэгорыя·Савецкія ваенныя спецыялісты ў Іспаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Самарскай губерні
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Жукава
Катэгорыя·Камандзіры дывізій у Вялікай Айчыннай вайне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Ваенныя лётчыкі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1908 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 6 студзеня
Катэгорыя·Генерал-маёры СССР
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі