wd wp Пошук:

Георгій Навалоўскі

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Георгій Навалоўскі (груз. გიორგი ნავალოვსკი; нар. 28 чэрвеня 1986, Тбілісі) — грузінскі футбаліст, абаронца клуба «Дынама» з Батумі і нацыянальнай зборнай Грузіі.

Клубная кар’ера

З 2003 года пачаў выступаць за рэзервовую каманду тбіліскага «Дынама», з наступнага года стаў гуляць у асноўнай камандзе. У сезоне 2004/05 разам з «Дынама» стаў чэмпіёнам Грузіі. У 2007 годзе перайшоў у «Алімпі» з Руставі, а ў студзені 2008 года ў якасці свабоднага агента папоўніў склад «Анжы». У лютым 2010 года быў аддадзены ў арэнду ў бакінскі «Інтэр», у складзе якога стаў чэмпіёнам Азербайджана.

У жніўні 2010 года перайшоў у ніжагародскую «Волгу», а пераходны сезон 2011/12 перавёў у арэндзе ў «Хімках». Сезон 2012/13 пачынаў у новакузнецкім «Металургу», пасля чаго перайшоў у хабараўскую «СКА-Энергію», у складзе якога правёў і наступны сезон. У жніўні 2014 года падпісаў кантракт з дэбютантам ФНЛ — клубам «Тосна», дзе гуляў адзін сезон.

У 2015 годзе перайшоў у «Дзілу», аднак ужо ў лютым 2016 года вярнуўся ў «СКА-Энергію». У чэрвені 2016 года перайшоў у грэчаскі клуб «Верыя», з пачатку 2017 года далучыўся да бакінскага «Нефтчы». У ліпені 2017 года, разарваўшы пагадненне з азербайджанскім клубам, зноў стаў іграком «СКА-Хабараўска».

У ліпені 2018 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Дынама» з Мінска[2]. У складзе мінскай каманды стаў іграком асновы. З лістапада 2018 года не гуляў з-за траўмы. Да сезону 2019 пачынаў рыхтавацца з дынамаўцамі, аднак у лютым 2019 года разарваў кантракт з клубам[3].

У сакавіку 2019 года вярнуўся ў Грузію, папоўніўшы склад «Дынама» з Батумі[4].

Міжнародная кар’ера

Выступаў за моладзевую зборную Грузіі. З 2008 года ігрок нацыянальнай зборнай Грузіі.

Дасягненні

Зноскі

  1. Giorgi Navalovski // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Минское “Динамо” объявило о подписании грузинского защитника
  3. Наваловский покинул минское “Динамо”
  4. Экс-защитник минского «Динамо» Наваловский перешел в «Динамо» Батуми

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК СКА-Хабараўск
Катэгорыя·Ігракі ФК Інтэр Баку
Катэгорыя·Ігракі ФК Руставі
Катэгорыя·Футбалісты Грузіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Тосна
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Волга Ніжні Ноўгарад
Катэгорыя·Ігракі ФК Новакузнецк
Катэгорыя·Ігракі ФК Хімкі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Тбілісі
Катэгорыя·Ігракі ФК Дзіла Горы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1986 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Нефтчы Баку
Катэгорыя·Ігракі ФК Анжы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тбілісі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі зборнай Грузіі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Батумі
Катэгорыя·Ігракі ФК Верыя
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 чэрвеня