wd wp Пошук:

Георгій Кірылавіч Казлоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Казлоў. Гео́ргій Кіры́лавіч Казло́ў (19 снежня 1902 (1 студзеня 1903), с. Селяхі, Гродзенская губерня Расійская імперыя[1] — 21 снежня 1970, Ленінград) — савецкі военачальнік, генерал-лейтэнант (1944).

Біяграфія

Магіла Казлова на Багаслоўскіх могілках Санкт-Пецярбурга.

У Чырвонай Арміі — з 1918 года.

З 1920 года — член УКП(б) / КПСС.

У час Грамадзянскай вайны ваяваў на Заходнім фронце.

У 1921 скончыў пяхотныя камандныя курсы (1921). Удзельнік падаўлення Кранштацкага мецяжу[2].

Пасля Грамадзянскай вайны — камандзір узвода, камандзір роты.

У 1924 скончыў Ваенна-пяхотную школу, у 1933 годзе — Ваенную акадэмію ім. М. В. Фрунзэ.

З 1933 года — начальнік аператыўнага аддзялення штаба дывізіі.

З 1934 года — камандзір стралковага палка.

З 1938 года — выкладчык Ваенна-транспартнай акадэміі[3].

З 1940 года — начальнік аддзела баявой падрыхтоўкі арміі.

У перыяд Вялікай Айчыннай вайны — начальнік аператыўнага аддзела штаба арміі, камандзір 27-й стралковай дывізіі (24.09.1941 — 08 жніўня 1942) — начальнік штаба 26-й арміі.

3 мая 1942 года прысвоена званне генерал-маёр.

З 23 мая 1944 па 6 сакавіка 1945 г. — камандуючы 19-й арміяй[4] на Карэльскім і 2-м Беларускім франтах. Вёў баявыя дзеянні ў Карэліі, у 1944 — пераслед праціўніка на Кандалакшскім кірунку, прымаў удзел у Усходне-Памеранскай аперацыі.

У лютым 1944 года прысвоена званне генерал-лейтэнант.

На пасадзе намесніка камандуючага 39-й арміяй, удзельнічаў у вайне з Японіяй.

У 1948 годзе скончыў Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Ваеннай акадэміі Генштаба.

Займаў пасады намесніка камандуючага арміяй, начальніка штаба Прыморскай, Беламорскай (лістапад 1948 — чэрвень 1951) і Паўночнай (чэрвень 1951 — красавік 1952) ваенных акруг.

З 1952 года — начальнік кафедры, з сакавіка 1953 года — намеснік начальніка Ваеннай акадэміі тылу і транспарту.

З 1965 года — у запасе.

Сачыненні

Крыніца — электронныя каталогі РНБ

Узнагароды

Зноскі

  1. цяпер у Брэсцкім раёне
  2. День рожденья звёзд Архівавана 27 лістапада 2011.
  3. Военная академия тыла и транспорта имени А. В. Хрулёва
  4. Карельский фронт
  5. Наградной лист(нявызн.). Подвиг народа. Праверана 27 снежня 2013.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (30):
Катэгорыя·Генерал-лейтэнанты СССР
Катэгорыя·Памерлі 21 снежня
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1942 годзе
Катэгорыя·Камандуючыя арміямі ў Вялікай Айчыннай вайне
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ
Катэгорыя·Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
Катэгорыя·Памерлі ў 1970 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Савецкага Запаляр’я»
Катэгорыя·Камандзіры дывізій у Вялікай Айчыннай вайне
Катэгорыя·Удзельнікі савецка-японскай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кутузава II ступені
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Японіяй»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кутузава I ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Памерлі 8 жніўня
Катэгорыя·Пахаваныя на Багаслоўскіх могілках
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брэсцкім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брэсцкім павеце
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1903 годзе