wd wp Пошук:

Георгій Георгіевіч Амельянюк

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Амельянюк. Георгій Георгіевіч Амельянюк (нар. 10 снежня 1966, г. Кобрын, Брэсцкая вобласць) — кандыдат біялагічных навук (1992), доктар юрыдычных навук (2005), прафесар.

Біяграфія

У 1983 годзе скончыў СШ № 1 г. Кобрына. У няпоўных сямнаццаць гадоў стаў самым маладым студэнтам Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава (МДУ), вучыўся пад кіраўніцтвам акадэміка А. М. Самойлавай.

Пасля заканчэння з адзнакай МДУ і аддзялення аспірантуры з’явіліся першыя публікацыі тэзісаў яго навуковых дакладаў. Працуючы ў філіяле Усесаюзнай акадэміі сельскай гаспадаркі ў Маскве, 25-гадовы выпускнік аспірантуры атрымаў навуковую ступень кандыдата біялагічных навук, абараніўшы дысертацыю «Влияние орошения на гумусное и агрегатное состояние степных почв» (1992).

У 1991 годзе працаваў у экспертна-крыміналістычным цэнтры Міністэрства ўнутраных спраў, дзе ён прайшоў шлях ад вядучага навуковага супрацоўніка да намесніка начальніка навукова-даследчай лабараторыі, атрымаўшы званне падпалкоўніка міліцыі. Працуючы ў цэнтры, завочна закончыў Маскоўскі юрыдычны інстытут і надрукаваў больш за 60 навуковых прац у вобласці крымінальнага права па кірунках экалогіі і радыялогіі.

У 2004 годзе перайшоў на працу ў Міністэрства юстыцыі. Праз год абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Концептуальные основы судебно-почвоведческой экспертизы», пасля чаго ўзначаліў лабараторыю ў Расійскім федэральным цэнтры судовай экспертызы пры Міністэрстве юстыцыі Расійскай Федэрацыі.

Адзінаццаць гадоў ён чытаў лекцыі ў Маскоўскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце імя М. Э. Баўмана. Прафесар кафедры судовай экалогіі Расійскага ўніверсітэта дружбы народаў (з 2008), прафесар кафедры «Город и оздоровление окружающей среды» Маскоўскай дзяржаўнай акадэміі камунальнай гаспадаркі і будаўніцтва.

Навуковая дзейнасць

Апублікаваў больш за 200 навуковых прац, у т. л. пяць кніг і адну манаграфію. Галоўныя кірункі навуковых даследаванняў: судова-экалагічная экспертыза, стандартызацыя і сертыфікацыя ў судовай экспертызе, судова-глебазнаўчая экспертыза, судовая экспертыза тытунёвых вырабаў. Навуковец выступае на міжнародных канферэнцыях за мяжой (валодае французскай і англійскай мовамі), яго працы апублікаваны ў ЗША, Швейцарыі, Шатландыі, Турцыі, Кітаі, Славеніі, Польшчы.

Узнагароды

Узнагароджаны Ганаровай граматай МУС Расіі, Ганаровай граматай Міністэрства юстыцыі Расійскай Федэрацыі. За гады працы ў экспертна-крыміналістычным цэнтры МУС быў узнагароджаны Ганаровым знакам МУС «За верность долгу», медалём «За образцовую службу».

Працы

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Біёлагі Расіі
Катэгорыя·Выпускнікі МДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Кандыдаты біялагічных навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выкладчыкі МДТУ
Катэгорыя·Дактары юрыдычных навук
Катэгорыя·Юрысты Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кобрыне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1966 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў