wd wp Пошук:

Генры Фрэнсіс Кэры

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кэры. Генры Фрэнсіс Кэры (англ.: Henry Francis Cary; 6 снежня 1772, Гібралтар — 14 жніўня 1844, Лондан) — англійскі пісьменнік.

Яго пераклад «Боскай камедыі», выкананы белым вершам, лічыцца адным з лепшых. Таксама ён напісаў шэраг крытыка-біяграфічных нататкаў пра старафранцузскіх і англійскіх паэтаў, надрукаваных ананімна ў «London Magazine», і перакладаў творы Арыстафана і Піндара.

Адукацыю атрымаў у Оксфардскім універсітэце. У 1796 годзе Кэры прыняў англіканскае пасвячэнне і пазней быў памочнікам бібліятэкара ў Брытанскім музеі. Пераклад «Пекла» выйшаў у 1805-06, уся «Боская камедыя», пад назвай «Адкрыццё» (англ.: The Vision), або «Пекла, Чысцец і Рай» —- у 1814 годзе.

Зноскі

  1. 1 2 Henry Francis Cary // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Henry Francis Cary // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Bibliothèque nationale de France Henry Francis Cary // data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Памерлі ў Лондане
Катэгорыя·Постаці Гібралтара
Катэгорыя·Пахаваныя ў Вэстмінстэрскім абацтве
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 снежня
Катэгорыя·Выпускнікі Оксфардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1844 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1772 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 14 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вялікабрытаніі