wd wp Пошук:

Генры Кэвел

Генры Уільям Далгліш Кэвел (англ.: Henry William Dalgliesh Cavill; нар. 5 мая 1983 года, Джэрсі, Нармандскія астравы) — англійскі акцёр

. Іграў ролю Чарлза Брэндана ў тэлесерыяле «Цюдоры».

Біяграфія

Генры Кэвел нарадзіўся на востраве Джэрсі і быў чацвёртым з пяці хлопчыкаў у сям’і[4]. Вучыўся ў St. Michael’s Preparatory School у мясцовым прыходзе Saint Saviour перад тым як пайшоў вучыцца ў Stowe School(англ.) бел.[5] у Бакінгемшыры, дзе ўпершыню пачаў гуляць у школьных спектаклях[6]. Першым прыкметным з’яўленнем Кэвела на экране стала роля ў фільме «Граф Монтэ-Крыста», неўзабаве ўслед рушылі ролі ў мадэрнісцкім фільме «Я захопліваю замак» з Рамолай Гарай у 2003 і ў эксперыментальным HDTV фільме «Чырвоны Капялюшык» у 2004 годзе. У 2005 годзе з’явіўся ў відэа «Паўсталы з пекла 8: Сусвет пекла», а ў 2006 годзе ў Кэвела была другарадная роля ў фільме «Трыстан і Ізольда».

Таксама ў акцёра было некалькі няўдач на кастынгах. Ён спрабаваўся на ролю Седрыка ў фільме 2005 года «Гары Потар і Кубак агню», але роля дасталася Роберту Пацінсану. У тым жа 2005 Кэвел прэтэндаваў на ролю Джэймса Бонда у фільме «Казіно „Раяль“». Прадзюсары і рэжысёр выбіралі паміж ім, Дэніэлам Крэйгом і Сэмам Уорцінгтанам, але палічылі, што ён малады для гэтай ролі[7]. У снежні 2005 года Empire назваў Генры «самым няўдачлівым хлопцам у Галівудзе». Дарэчы, ён пазней спрабаваўся на ролю Эдварда Калена, але ў той час, калі пачалі здымаць фільм, яму было ўжо 24 года і ён не мог ужо выглядаць як 17-летні падлетак, і роля зноў адышла да Роберту Пацінсану[8].

У 2007 годзе Генры Кэвел атрымаў адну з галоўных роляў у тэлесерыяле канала Showtime «Цюдоры» — Чарлза Брэндана[9], лепшага сябра і зяця караля Генрыха VIII. У 2009 сыграў аднаго з галоўных персанажаў Эвана Маршала ў фільме жахаў Джоэла Шумахера «Крывавы ручай». Таксама ў гэтым жа годзе ў яго была другарадная роля ў фільме Вудзі Алена «Будзь што будзе».

У 2010 годзе Кэвел быў абраны на ролю Тэсея у новым міфалагічным буйнабюджэтным фільме «Вайна багоў: Бессмяротныя»[10], выхад якога запланаваны на восень 2011 года. 30 студзеня 2011 года стала вядома, што Генры паспяхова прайшоў кастынг і атрымаў ролю Супермена ў новым фільме Зака Снайдэра «Superman: Man of Steel», выхад якога запланаваны на снежань 2012 года[11].

Фільмаграфія

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
2001
ф Laguna LagunaТомас Эпры
2002
ф Граф Монтэ-Крыста The Count Of Monte CristoАльберт Мандэга
2002сІнспектар Лінлі расследуе (англ.)The Inspector Lynley MysteriesЧэс Куілтэр
2002
тф Goodbye, Mr. Chips Goodbye, Mr. Chipsсалдат Колі
2003
ф Я захопліваю замак (англ.) I Capture the CastleСтывен Колі
2003сЧыста англійскія забойствыMidsomer MurdersСайман Мэйфілд
2005
ф Паўсталы з пекла 8: Сусвет пекла Hellraiser: HellworldМайк
2006
ф Трыстан і Ізольда Tristan & IsoldeМелат
2007
ф Чырвоны Капялюшык (англ.) Red Riding HoodПаляўнічы
2007
ф Зорны пыл StardustХамфры
2009
ф Крывавы ручай Blood CreekЭван Маршал
2009
ф Будзь што будзе Whatever WorksРэндзі
20072010сЦюдорыThe TudorsЧарлз Брэндан
2011
ф Вайна багоў: Бессмяротныя ImmortalsТэсей
2012
ф Сярод белая дня The Cold Light of DayУіл Шоу
2013
ф Чалавек са сталі Man of SteelКларк Кент / Супермен

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #141252286 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. Henry Cavill // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Henry Cavill // GeneaStar
  4. Barker, Andy. «Regarding Henry.» Evening Standard 24 October 2008: 49-53. Print. Retrieved 27 November 2010 from Henry Cavill Fan Gallery. http://www.henrycavillfan.com/gallery/thumbnails.php?album=84 Архівавана 25 снежня 2010.
  5. Cook, Xerxes. «Henry le Magnifique.» Upstreet 10 June 2009: 36-41. Print. Retrieved 27 November 2010 from HenryCavill.net’s Public Gallery. http://picasaweb.google.com/HWDCGallery/Upstreet# Архівавана 1 жніўня 2013.
  6. «The Tudors: A Sit-down with Henry Cavill.» Filmed interview. Retrieved 27 November 2010 from http://www.youtube.com/watch?v=Ip-OAY5sBPc&feature=related
  7. David Arnold discusses screentesting the new James Bond, and Daniel Craig’s competition (нявызн.). MI6 News (22 сакавіка 2007). Праверана 2 студзеня 2009.
  8. Morris, William. Interview: Twilight author Stephanie Meyer (нявызн.) (недаступная спасылка). A Motley Vision (26 кастрычніка 2005). Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2012. Праверана 2 студзеня 2009.
  9. Henry Cavill — The Tudors Wiki
  10. First Look: Tarsem Singh’s ‘Immortals’ Epic with Henry Cavill " FirstShowing.net
  11. Henry Cavill to Play Superman!! | Superhero Hype

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Акцёры Англіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1983 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных