wd wp Пошук:

Генры Джозеф Вуд

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Вуд.

Генры Вуд

Генры Джозеф Вуд (3 сакавіка 1869, Лондан - 19 жніўня 1944, Хітчын, Хартфардшыр) — англійскі дырыжор. Доктар музыкі Оксфардскага ўніверсітэта (1926).

Біяграфія

Вучыўся ў Каралеўскай акадэміі музыкі ў Лондане (1886-88). Дэбютаваў як дырыжор ў 1889. З 1895 дырыжыраваў агульнадаступнымі так званымі праменад-канцэртамі (кіраваў імі да апошніх дзён жыцця) і “нядзельнымі” у Лондане. Вуд шмат зрабіў для папулярызацыі сімфанічнай музыкі і развіцця аркестравай культуры ў Англіі: кіраваў сімфанічнымі аркестрамі і музычнымі фестывалямі ў розных гарадах краіны, дырыжыраваў опернымі спектаклямі; гастраляваў у ЗША. З 1923 прафесар Каралеўскай акадэміі музыкі.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Кампазітары Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1869 годзе
Катэгорыя·Дырыжоры Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Памерлі 19 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 сакавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Акадэмічныя музыканты Вялікабрытаніі