wd wp Пошук:

Генрых II Наварскі

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Генрых II. Генрых (Энрыке) II Наварскі ці Генрых д’Альбрэ (фр.: Henri II de Navarre, фр.: Henri d’Albret, ісп.: Enrique II de Navarra 18 красавіка 1503, Сангуеза — 25 мая 1555, Ажэтмо) — кароль Навары з 1517 года з дынастыі Альбрэ, сын караля Жана (Хуана) III д’Альбрэ і каралевы Кацярыны дэ Фуа.

Біяграфія

Пасля смерці бацькі ў 1516 годзе Генрых атрымаў у спадчыну яго асабістыя ўладанні — графства Перыгор і віконцтва Лімож. Пасля смерці маці ў 1517 годзе Генрых пад імем Генрых II стаў каралём Навары, а таксама атрымаў у спадчыну графствы Фуа і Бігор, віконцтва Беарн. Аднак кароль Арагона Фердынанд II яшчэ ў 1512 годзе захапіў большую частку Навары і далучыў яе да Арагона. Рэальна ў кіраванне Генрых атрымаў толькі Ніжнюю Навару. Акрамя таго, пасля смерці дзеда, Алена Вялікага, Генрых атрымаў у спадчыну радавую сеньярыю Альбрэ. У 1521 годзе Генрых паспрабаваў ваенным шляхам вярнуць захопленую частку Навары, але поспеху гэта не прынесла.

Генрых працягнуў палітыку бацькі па збліжэнні з Французскім каралеўствам. У 1523 годзе ён зблізіўся з каралём Францыскам I. Ён удзельнічаў у арміі Францыска бітве пры Павіі ў 1525 годзе супраць імператара Карла V, у якой патрапіў разам з Францыскам у палон. Аднак тым жа годзе Генрых бег з палону, што дадало яму прэстыжу.

У 1527 годзе Генрых ажаніўся з сястрой Францыска I, Маргарытай, якая прынесла яму ў якасці пасагу графства Арманьяк. Двор яго жонкі ў горадзе Нерак стаў адным з цэнтраў літаратуры, навукі і мастацтва Заходняй Еўропы.

У 1548 годзе Генрых выдаў сваю адзіную дачку і спадчынніцу, Жанну, замуж за герцага Антуана дэ Бурбона.[1]

У 1550 годзе сеньярыя Альбрэ атрымала статус герцагства.

Генрых памёр 25 мая 1555 года на працягу свайго паломніцтва да магілы святога Жырона ў гасконскім Ажэтмо і быў пахаваны ў радавой пахавальні каралёў Навары ў саборы Лескар. Усе яго ўладанні атрымала ў спадчыну дачка Жанна.

Шлюб і дзеці

Жонка: з 24 студзеня 1527 года Маргарыта Ангулемская (11 красавіка 1492 — 21 снежня 1549), дачка Карла Арлеанскага, графа Ангулема і Перыгора

Зноскі

  1. Іх сын пад імем Генрых IV аб’яднаў Францыю і Навару.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1503 годзе
Катэгорыя·Дом д’Альбрэ
Катэгорыя·Памерлі 25 мая
Катэгорыя·Пахаваныя ў дэпартаменце Атлантычныя Пірэнеі
Катэгорыя·Каралі наварскія
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы XVI стагоддзя
Катэгорыя·Віконты Беарна
Катэгорыя·Памерлі ў 1555 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 красавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Графы дэ Фуа
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Міхаіла (Францыя)