wd wp Пошук:

Генрых Уладзіслававіч Кручынскі

Генрых Уладзіслававіч Кручынскі (14 ліпеня 1923, с. Каменны Брод, Валаводскі раён, Жытомірская вобласць — 10 мая 2006, Мінск) — беларускі стаматолаг-хірург, доктар медыцынскіх навук, Заслужаны дзеяч навукі БССР, прафесар.

Біяграфія

Нарадзіўся ў польскай сям’і. Сярэднюю школу скончыў у г. Няміраве Вінніцкай вобласці ў 1941 г. Падчас Айчыннай вайны быў эвакуіраваны на Урал (Кізіл), дзе працаваў на шахце свідроўшчыкам і навалаадбойнікамм. У 1943 г. накіраваны ў Разань, дзе фарміравалася 1-я польская дывізія імя Касцюшкі ў СССР. Удзельнічаў у баях амаль да заканчэння вайны, быў цяжка паранены, пазней дэмабілізаваны.

У 1950 г. скончыў Кіеўскі медыцынскі стаматалагічны інстытут. Працаваў урачом-стаматолагам раённай паліклінікі г. Застаўна Чарнавіцкай вобласці (1950—1954 гг.). Вучыўся ў аспірантуры на кафедры сківічна-тварнай хірургіі Цэнтральнага інстытута ўдасканалення ўрачоў. Па конкурсу залічаны старэйшым навуковым супрацоўнікам Адэскага НДІ стаматалогіі ў клініку сківічна-тварнай хірургіі (1958). Абраны загадчыкам хірургічным аддзяленнем Маскоўскага інстытута ўрачэбнай касметыкі (1959—1963).

Пасля арганізацыі Цэнтральнага НДІ стаматалогіі працаваў вучоным сакратаром, з 1963 г., пераведзены на пасаду старэйшага навуковага супрацоўніка аддзела хірургічнай стаматалогіі гэтага ж інстытута (1971—1979). Абраны ў 1979 г. на пасаду загадчыка кафедры стаматалогіі БелДІУУ, якая ў 1977 г. перайменавана ў кафедру хірургічнай стаматалогіі. У 1991 г. па асабістай просьбе пераведзены на пасаду прафесара кафедры, працаваў да 1993 г. Вучоная ступень кандыдата медыцынскіх навук прысуджана ў Маскве (1958), доктара медыцынскіх навук — у 1971 г., у званні прафесара зацверджаны ў 1973 г.

Навуковая дзейнасць

Асноўныя напрамкі навуковай дзейнасці ахопліваюць новыя спосабы пластыкі носа, вуснаў, вушной ракавіны, поласці рота, остэасінтэза сківіцы і распрацоўку інструментаў, за што атрымаў 30 аўтарскіх пасведчанняў..

Навізна навуковых даследаванняў і тэхнікі аперацый адлюстраваны ў 6 манаграфіях:

Аўтар 250 артыкулаў, апублікаваных у айчынных і замежных (больш за трыццаць) часопісах, у тым ліку Чэхаславакіі — 12, ЗША — 9, Польшчы — 6 і інш. Суаўтар многіх іншых публікацый (Атлас пластычнай хірургіі асобы, 1984, пад рэд. Ф. М. Хітрова; Тэраталогія чалавека, 1979, пад рэд. Г. І. Лазюка; трохтомнік Cleft Graft, 1976—1980, R. Millard, ЗША). Кіраўнік адной доктарскай (А. С. Арцюшкевіч) і 12 кандыдацкіх дысертацый.

Узнагароды

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 ліпеня
Катэгорыя·Медыкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1923 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 2006 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
Катэгорыя·Стаматолагі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Хірургі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Жытомірскай вобласці
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Валынскай губерні
Катэгорыя·Памерлі 10 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі