wd wp Пошук:

Генрых Уладзіміравіч Губіш

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Губіш. Генрых Уладзіміравіч Губіш (7 красавіка 1932, Душанбэ) — беларускі і таджыкскі архітэктар.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Душанбэ. Перад Вялікай Айчыннай вайной жыў у Ленінградзе. Летам 1941 года маці павезла іх з сястрой да сваіх родных на Волгу. Калі нацысты падступіў да Сталінграда, перабраліся яшчэ далей — у Сярэднюю Азію, у Душанбэ[1].

Скончыў Ленінградскі інжынерна-будаўнічы інстытут у 1956 годзе. Працаваў у Таджыкпраекце (Душанбэ), з 1966 па 1981 г. — галоўным архітэктарам праектаў, майстэрні ў Мінскпраекце, Белкамунпраекце, Белжылпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1959 года.

Творчасць

Асноўныя працы: гарадскі Палац піянераў і школьнікаў, кінатэатр у Душанбэ (1961), жылыя дамы, рэканструкцыя і распрацоўка інтэр’ераў крамы «Кветкі» па Ленінскім праспекце (1970), Агенцтва друку «Навіны» (1973), Палаца культуры Белсаўпрафа (1980), малых формаў Цэнтральнага батанічнага саду АН БССР (1973) у Мінску.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Генрих Губиш. Побег из лагеря. 23-06-2019

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары Душанбэ
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1932 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Душанбэ
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белжылпраекта
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белкамунпраекта
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Супрацоўнікі Мінскпраекта
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Архітэктары Таджыкістана
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў